17 лютага – міжнародны дзень спантаннага праяўлення дабрыні (Random Acts of Kindness Day). Сумесная ініцыятыва грамадскіх дабрачынных арганізацый свету.
Менавіта сёння варта знайсці магчымасць зрабіць невялічкае дабро людзям, што навокал.
”Дождж. Звычайная сітуацыя: дзяўчына забылася парасон. Яна стаіць на прыпынку, і кроплі дажджу сцякаюць з падолу яе сукенкі. Навокал – з дзесятак людзей з парасонамі. Яна стаіць і чакае транспарту. І тут адзін хлапец падыходзіць і раскрывае над ёй парасон, пасля здымае куртку і ўкрывае ёю дзяўчыну. Яна ўсміхаецца.
Пакарміць сабаку, што спіць на каналізацыйным люку, прытрымаць дзверы ў метро, падставіць руку бабулі, даць драбязу таму, хто яе просіць, усміхнуцца прадавачцы ў краме, прывітацца з вахцёркай. Насамрэч добрыя ўчынкі – гэта не масштабныя геройскія справы. Гэта паўсядзённыя дробязныя рэчы, з якіх складаецца жыццё”.