Categories: Грамадства

Піць піва ў грамадскіх месцах забаронена

У Беларусі забаронена распіваць піва ў грамадскіх месцах. Учора ўступілі у сілу змяненні ў КаАП Беларусі. Забарона на распіванне піва закранула пасажырскія цягнікі, а таксама аб’екты чыгуначнага транспарту Беларусі.

У тым ліку новы варыянт арт.17.3 абвяшчае, што распіванне алкагольных і слабаалкагольных напояў (з аб’ёмнай доляй этылавага спірту ад 0,5% да 7%) або піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце ці ў іншых грамадскіх месцах забаронена. Аднак гэта не адносіцца да месцаў, якія спецыяльна прызначаны для ўжывання алкаголю (бараў, рэстаранаў і г.д.). За парушэнне артыкула прадугледжаны штраф у памеры да васьмі базавых велічынь (у цяперашні час да Br280 тыс.).

Як адзначылі ў УУС на транспарце МУС, ужыванне піва забаронена і ў пасажырскіх самалётах нацыянальнай авіякампаніі “Белавія”. Пры гэтым пасажыры бізнэс-класа ўсё ж могуць ужываць алкаголь у колькасцях, дазволеных правіламі гэтай авіякампаніі.

Забарона на распіванне піва датычыцца і пасажырскіх цягнікоў, а таксама аб’ектаў чыгуначнага транспарту Беларусі. Да апошніх адносяцца прыпыначныя пункты, станцыі і вакзалы. У транспартнай міліцыі нагадалі, што і раней у купэ і плацкарта насуперак распаўсюджанай памылцы нельга было распіваць моцныя спіртныя напоі. Многія грамадзяне або ігнаравалі гэтае патрабаванне, альбо проста не ведалі.

Закон будзе дзейнічаць і ў праходзячых па тэрыторыі Беларусі замежных цягніках, у адрозненне ад самалётаў замежных кампаній. У той жа час спіртное ў цягніках па-ранейшаму можна будзе ўжываць у вагонах-рэстаранах.

Акрамя таго, цяпер работнікі міліцыі змогуць складаць пратаколы за знаходжанне на працоўным месцы ў стане алкагольнага, наркатычнага ап’янення. За гэта таксама прадугледжаны штраф – ад адной да дзесяці базавых велічынь (Br35 тыс. – Br350 тыс.). Але калі ўсе гэтыя дзеянні здзяйсняюцца паўторна на працягу аднаго года, то парушальнік заплаціць ад двух да пятнаццаці базавых велічынь (Br70 тыс. – Br525 тыс.). Таксама ў яго дачыненні можа быць ужыты адміністрацыйны арышт.

n-europe.eu

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago