Беларускі ПЭН-цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 15 да 26 гадоў (на момант абвяшчэння конкурсу).
Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на літаратурны семінар і майстар-класы ў Мінск, дзе змогуць прадставіць і абмеркаваць свае творы з вядомымі пісьменнікамі, выкладчыкамі, навукоўцамі.
Да разгляду журы прымаюцца вершы, кароткая проза, эсэістыка, пераклады. Творы мусяць быць дасланыя (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) не пазней за 10 красавіка 2010 г. Падвядзенне вынікаў адбудзецца 20 красавіка.
Творы можна дасылаць на адрас: e-mail: [email protected] (з пазнакай “Літаратурны конкурс”).