У Берасці на вуліцы Савецкай адбыўся флэш-моб. На здзіўленее праходзячым міма людзям, удзельнікі замест тэлефона вынімалі з кішэняў банан і пачыналі па ім гаварыць. Як толькі закончылі размову ”па банану”, моберы хутка разышліся.
Як адзначае Міхаіл Мацейчук, арганізатар флэшмобу, такое правозіцца не ў першы раз: ужо сустракалі на вакзале з плакатам Мядзведзева і глядзелі, як з крышы аднаго з будынкаў падала цэгла.
Арганізатар таксама адзначыў, што наступны раз здзіўляць берасцейцаў яны будуць праз 2-3 тыдні.
Аліса Майская, dzedzich.org