У Менску рыхтуюцца здымаць містычны моладзевы серыял «Лунарыкум», сюжэт якога вельмі нагадвае вядомую амерыканскую кінастужку.
У аснову сцэнара «Лунарыкума» пакладзена гісторыя пра тое, што адмыслова для выяўлення юных «унікумаў» сярод звычайных дзяцей і падлеткаў створана Акадэмія ўтоенага майстэрства.
У пазбяганне лішняй цікавасці з боку грамадскасці акадэмія абаронена шыльдай звычайнай менскай школы. У серыяле будзе некалькі сюжэтных ліній (прычым яны будуць пераплятацца паміж сабой), у кожнай з якіх будуць паказаны ўзаемаадносіны дзяцей вызначаных узростаў.
Над фільмам працуе Менская кінашкола-студыя. Па словах каардынатара праектаў кіношколы Андрэя Палупанава, «у гэтай школе выкладаюць незвычайныя настаўнікі і з кожным персанажам адбываюцца неверагодныя гісторыі».
Здымаць серыял пачнуць ў траўні гэтага году.
Пераклад dzedzich.org