Раварысты прапануюць схему руху ровараў па Гародні. Усё пачалося мінулым летам, калі ДАІ пачала штрафаваць раварыстаў, выцясьняючы іх з дарог на тратуары. На гэта раварысты накіравалі ліст у гарвыканкамз просьбай паспрыяць вырашэньню «роварнага пытаньня» ў горадзе…
У Гародні кожны год павялічваецца колькасьць раварыстаў, а мажлівасьці для іх руху не паляпшаюцца, а ў некаторых месцах горада проста адсутнічаюць.
Намеснік старшыні гарвыканкама Аляксандар Цыбульнікаў прапанаваў раварыстам самім указаць маршруты перамяшчэння по горадзе на роварах.
– На схеме мы паказалі асноўныя накірункі, дзе неабходна стварыць умовы для перамяшчэньня раварыстаў, – гаворыць адзін з аўтараў схемы Алег Крыўшын. – Тут можна параўняць асфальт, зрабіць зручныя з’езды або нанесьці разметку. Таксама варта ўлічваць гэты транспарт пры праектаваньні новых мікрараёнаў, дарог або пры іх капітальных рамонтах.
Схема таксама ўтрымлівае рэкрэацыйныя (або «экалагічныя») сьцежкі, якія больш прыстасаваныя для адпачынкавых паездак уздоўж Гараднічанкі, Нёмана, у Пышках. Таксама прадугледжваюцца выезды з гораду ў месцы адпачынку або на лецішчы.
– Мы спадзяемся, што ўлады пачнуць ўлічваць ужо цяпер, што ровар з кожным годам будзе больш папулярнасць. Гэта экалагічна чысты від транспарта і ўрэшце рэшт можа паспрыяць паляпшэньню транспартнай сітуацыі, з’яўляючыся альтэрнатывай аўто або грамадзкаму транспарту. – Схему плануецца адправіць у гарвыканкам у канцы сакавіка, а перад гэтым хацелася б пачуць меркаваньні гарадзенцаў аб прапануемых маршрутах.
Прапановы можна пакідаць у каментарах да матэрыялу, або дасылаць на velo.grodno@gmail.com .
Паводле “Твой стыль”, Гародня.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…