Бельгійскі выдавецкі дом у чарговы раз здзівіў чытачоў – пасля “водаравых” газет у продаж трапіла 3d-газета. Раскрыўшы нумар бельгійскай газеты La Derniere Heure (“Апошні час”), чытачы былі здзіўленыя – усе фотаздымкі і рэклама ў выданні былі аб’ёмнымі, а ў камплекце з газетай ішлі спецыяльныя 3D-акуляры.
Нумар газеты рыхтаваўся да друку тры дні, а анкалад прыйшлося надрукаваць на больш белай паперы, чым звычайна. Генеральны дырэктар выдавецкага дома IPM S.A. Дэніс П’ерар хваліўся, што раней ён ужо выпускаў “водарную” газету, кожная старонка з якой мела свой арыгінальны пах. “Ёсць яшчэ ідэя зрабіць “гаваркую” газету”, – расказаў ён.
Для прагляду выяў у фармаце 3D да кожнага асобніка газеты у камплекце ішлі спецыяльныя акуляры. Іх кошт на рынку складае каля $0,6, таму бельгійцы змаглі не павялічваць кошт выдання. Рэкламная акцыя дала плён – пра La Derniere Heure загаварылі па ўсім свеце. Продажы газеты выраслі на траціну – з 85 тысяч асобнікаў да 115 тысяч, – а даходы ад рэкламадаўцаў яшчэ мацней, у тры разы!
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…