Музычны фэст пад назвай “Гукі вясны” прайшоў у Берасці 20 сакавіка. У фэсце бралі ўдзел такія выканаўцы, як рэпер Vincent, гурты Prana, Amertа, The Fraiz, Ushuaia, Спрат, Sciana і :B:N:.
гурт THE FRAIZ
Фэст 20-га лютага быў прысвечаны ня толькі гуканню і прыходу вясны, але і прэзентацыі складанкі “Права маладых – першы музычны блін” . Нажаль, у гэтую частку праграмы свае праўкі ўнеслі супрацоўнікі міліцыі, якія канфіскавалі больш за 300 дыскаў для праверкі на наяўнасьць крамолы ў іх змесце. Арганізатары фэсту не пераканалі, што на дысках музыка выканаўцаў Берасцейскай вобласці, і што кружэлкі прызначаныя для бясплатнага распаўсюду. Лейтэнант міліцыі М. Ціхановіч з аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі склаў пратакол аб выманні 348 дыскаў. Магчыма, цяпер берасцейская міліцыя стане бліжэй да мясцовай музыкі.
А сам фэст “Гукі вясны” прайшоў на пазітыўных эмоцыях і з вялікай колькасцю падарункаў ад грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
“VINSENT не толькі добра запаліў аўдыторыю сваім беларускамоўным рэпам, не зважаючы нават на тое, што большасць людзей прыйшло слухаць рок, а не рэп, ды на працягу ўсяго канцэрта быў адным з вядучых фэсту.
PRANA – маладая рок-спявачка, якая пачынала з цалкам сольнай творчасці, а цяпер разам з музыкамі вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у родным горадзе, а таксама рыхтуе 12 красавіка сольны выступ у мінскім клубе “Графіці”. На канцэрце PRANA прадставіла электронную праграму, якая ўвойдзе ў яе дэбютны альбом, што выйдзе ў хуткім часе.
гурт USHUAIA
AMERTA – малады беларускамоўны гурт з Берасця. Хлопцы сапраўды разагрэлі народ пасля спакойнай і рамантычнай музыкі PRANA.
гурт АМЕРТА
THE FRAIZ – драйву і стылёваму гуку гурта можна пазайздросціць. Найбольш яскравы і пазітыўны гурт фэсту з вялікай будучыняй. Шмат-шмат эмоцый і ўсмешак.
СПРАТ – гурт ужо мае два альбомы, і з кожным выступам бачны рост музыкаў.
USHUAIA – прафесійны гурт, які яскрава вылучаецца добрай якасцю і магутным вакалам. Настройвае на роздум і меланхалічны настрой. У гурта выйшаў першы сінгл “Не слёзы”.
SCIANA – гэтыя чытыры хлопцы зноў не далі публіцы ні хвілінкі пастаяць спакойна, сапраўдныя зоркі, мора драйву і доўгачаканая прэзентацыя для берасцейцаў новага альбома “Кропка вяртання”.
:B:N: – гурт паставіў магутную прафесійную кропк, а таксама прэзентаваў новую песню сумесна з VINSENT, якая хутка з’явіцца на музычным партале “Тузін гітоў”.
гурт PRANA
гурт Sciana
гурт BN
Канцэрт ладзіўся пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”
А “Права маладых” – складанку з 55 песняў музыкаў Берасцейшчыны ў хуткім часе можна будзе спампаваць у інтэрнэце.”
Павал Белавус
фота : Milka-kotka.livejournal.com
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…