Культура

Міжнародны фестываль ”Рок-ноч” у Брэсце

22 сакавіка ў Берасці прайшоў фінал XI Міжнароднага фестывалю „Рок-ноч”.

„Рок-ноч” на Беларусі складалася з 5 адборачных тураў, у якіх удзельнічалі па 5 гуртоў. Цягам паўгода гурты спаборнічалі за права быць лепшымі – іхні лёс вырашала меснае журы. 5 пераможцаў па выніку адборачных тураў атрымалі магчымасць запісаць аўдыё- і відэа- версію сваіх выступаў, з якіх будуць адабраны 2 лепшыя гурты ў фінал фіналаў у Польшчы.

– Гэта малады фестываль, адзначыў Алег Сцепанюк. Яго ідэя ўзнікла ў групы энтузіястаў у Зялёнай Гуры (Польшча). Спачатку гэта быў фестываль, які праводзіўся толькі ў Польшчы. У 10-м выпуску ўжо прынялі ўдзел Нямеччына і Шатландыя, а ў цяперашнім – яшчэ Чэхія і Беларусь. Адборачныя туры праводзяцца менавіта ў Берасці, бо ў мінулым годзе наша група „D_tails” заняла трэцяе месца на гэтым жа фестывалі ў Польшчы. Таму арганізатары прапанавалі нам правесці яго ў сябе на радзіме і адправіць у фінал 2 лепшыя гурты.

Варта адзначыць, што ў фестывалі мелі права прыняць удзел толькі тыя гурты, у якіх не было падпісаных кантрактаў і афіцыйна выдадзеных кампакт-дыскаў.

Аліса Майская, Радыё Рацыя


0 Comments

Пакінуць адказ