Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ініцыявала кампанію збору подпісаў пад зваротам да ўраду Беларусі з патрабаваннем аб’явіць 25 Сакавіка і 8 Верасня дзяржаўнымі святамі.
«Адзначаючы выключную важнасць гістарычных падзеяў, што адбыліся ў дзень 25 сакавіка 1918 года і 8 верасня 1514 года для кожнага грамадзяніна Беларусі, іх лёсавызначальнасць для існавання беларускага народу і беларускай незалежнай дзяржавы, мы, падпісаныя ніжэй грамадзяне Рэспублікі Беларусь, патрабуем:
— прызначыць дзень 25 Сакавіка дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь — Днём Волі;
— дзень 8 верасня — дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь — Днём Беларускай вайсковай славы (Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь);
— вызначыць гэтыя дні непрацоўнымі», — гаворыцца ў звароце.
Пазней гэты дакумент з подпісамі будзе перададзены ў Адміністрацыю прэзідэнта ды ва ўрад. Пепшымі пад зваротам падпісаліся лідэры БХД Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец, кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, кіраўнік Менскай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.
Падпісацца пад зваротам можа кожны ў рэжыме онлайн-падпіскі па спасылцы тут.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…