Categories: Грамадства

Легальнае забойства

Шырокі  рэзананс у апошнія  месяцы атрымала праблема безнагляднай жывёлы. Дзякуючы старанням грамадскага аб’яднання абароны жывёлаў “Эгіда”, яе абмеркаванне шло на тэлебачанні, у газетах і інтэрнеце.

Так, каналам БелСат быў зняты сюжэт пра бяздомных жывёлін і жорсткае  абыходжанне з імі (19 лютага, “Права на смерць”), а ў сакавіку гэты ж канал ў рамках праграмы “Акно ў Еўропу” падняў пытанне пра статус арганізацый абароны жывёлаў у Беларусі.Праблема абмяркоўвалася на інтэрнэт-форумах, шмат матэрыялу было выкладзена на сайце самой “Эгіды” (www.Egida.by).

Нарэшце зпплюшчыць вочы на тое, што хвалюе ўсе грамадства, не змог нават дзяржаўны тэлеканал.  22 сакавіка тэма ток-шоў “Выбар” была прысвечана якраз безнагляднай жывёле. Актывісты і валанцеры арганізацый па абароне жывёлаў спадзяюцца, што такая шырокая агалоска  дапаможа паскорыць працэсс стварэння закона, рэгулюючага працу з беспрытульнымі жывелінамі (праэкт якога не можа нават паступіць да разгляду ўжо напрацягу 8 год).

А пачалося ўсе з  таго, што ГААЖ “Эгіда”  16 снежня напісала адкрыты ліст прэзідэнту РБ з просьбаю падтрымкі ў стварэнні першага прытулку для бяздомных жывёлін. “Эгіда” заклікала усіх неабыякавых падтрымаць ініцыятыву і напісаць такі ж ліст ад свайго імя.

Такім чынам у  адміністрацыю Прэзідэнта было накіраваны тысячы лістоў (у акцыі прынялі  ўдзел і актывісты “Дзедзіча”). Кіраўнік адміністрацыі Прэзідэнта В. Макей даручыў разабрацца з  гэтай справай старшыні Мінгарвыканкама  Н. Ладуцьку. Нарэшце Ладуцька заявіў, што пра будаўніцтва прытулку не можа быць гаворкі, бо ў яго “имеются более тысячи подписей от граждан, которые хотят, чтобы в Минске за счет налогоплательщиков была построена «гостиница для животных» и ни одного письма, кроме как от ООЗЖ «Эгида», о том, что граждане хотели бы в городе Минске иметь приют для животных”.

Але валанцёрам “Эгіды”  вядома, што прэзідэнту былі накіраваныя  тысячы заяў з просьбай будаўніцтва  менавіта прыюту. Выявілася, што лісты  ад грамадзян не даходзяць ні да прэзідэнта, ні нават да яго адміністрацыі. “У нашай краіне паняцці “грамадства” і “дзяржава” – паняцці розных палюсоў, – зрабілі выснову актывісты  абароны жывёл. – Праблемы, якія хвалююць грамадства, абсалютна не хвалююць чыноўнікаў”.

Беларусь, такім чынам, застаецца адзінай краінай у  Еўропе, дзе няма прытулку для тых, хто па віне самога ж чалавека апынуўся на вуліцы. Да таго ж, у нас няма закона аб абароне жывёл. Усе спробы разгляду такога законапраекту скончыліся нічым. І гэта пры тым, што ў Беларусі няма крымінальнай адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Адзіны дакумент у адносінах да жывёл – гэта “Палажэнне пра парадак дзейнасці арганізацыі па адлову, адстрэлу безнаглядных жывёл”.

Але нават гэтае  палажэнне у нашай краіне не выконваецца. Нядаўна на сайце “Эгіды” (www.egida.by) былі выкладзены жахлівыя падрабязнасці дзеяння сістэмы па адлову жывёлы і яе утрыманню у пункце прыёму і часовага утрымання. Абурае не толькі жорсткасць і здзек тых, хто прыцягнены да працы з нашымі меньшымі братамі, але і тое, што валанцёрам – людзям неабыякавым да жывых істот – забараняюць даглядаць за жывелінамі, набываць ім за свае ўласныя грошы ежу і лекі. ( Падрабязней пра гэта чытайце у сакавіцкім нумары газеты “Дзедзіч”).

А мы, берасцейская моладзевая арганізацыя, можам толькі парадвацца за грамадскае аб’яднанне абароны  жывёлаў, што ім нарэшце ўдалосязрушыць справу з мёртвай кропкі. Засмучае толькі тое, што ў нашым родным горадзе зоаахоўнай арганізацыі  няма, і чацвераногіх берасцейцаў  абараняць пакуль няма каму.

Стэфанія  Малюта

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago