Скандальны дыск “Права маладых – першы музычны блін”, які вельмі неспадабаўся супрацоўнікам міліцыі, а таксама службовым асобам у ідэалагічным аддзеле і аддзеле моладзі горада Берасце, і быў канфіскаваны на фэсце “Гукі вясны” можна бясплатна спампаваць цяпер у інтэрнэце.
Складанка змяшчае 55 трэкаў творчых калектываў і музыкаў, што зараз існуюць ці існавалі ў бліжэйшай гісторыі Берасцейскай вобласці.
“Права маладых” – гэта яскравы факт праявы творчай шматбаковасці, ініцыятывы і вольнай творчасці без цэнзуры і абмежаванняў.
Застаецца спадзявацца, што “Першы музычны блін” стане сапраўдным адлюстраваннем сённяшніх настрояў у грамадстве, а таксама перадасць жыццё, праблемы і зацікаўленасці моладзі такімі, якія яны ёсць на самой справе.
Асаблівае дзякуй усім творча актыўным людзям, якія спяваюць, лабаюць на гітарах, зводзяць міксы і чытаюць рэп нягледзячы на адсутнасць шоў-бізнесу і актыўнага культурнага жыцця па-за Менскам, але
прысутнасць розных неадэкватных людзей і штучна створаных у нашай краіне абмежаванняў.
Спасылкі для спампоўкі:
http://www.rapidshare.ru/1423235
http://ifolder.ru/16961867
Запрашаем аўтараў да ўдзелу ў незалежным беларускім хіт-парадзе на партале Antishow.biz!