Культура

Студэнтам паказвалі казкі

25 сакавіка Брэсцкі універсітэт імя Пушкіна прапанаваў студэнтам наведаць краіну казак. Сярод студэнтаў прайшоў традыцыйны конкурс псіхатэрапеўтычных і псіхакарэктыруючых казак для дзяцей.

Пастаноўшчыкі і аўтары казак – студэнты псіхолага-педагагічнага факультэта. На суд гледача было прадстаўлена сем казак. Як адзначаюць арганізатары, гэта казкі, якія лечаць душу, гэта гісторыі, якія дапамагаюць убачыць сітуацыю з іншага пункту погляду.

– Часам нам не хочацца займацца пастаноўкамі казак, – адзначыла Ірына Валітава, – але, калі мы бачым здзіўленне і радасць у вачах гледача, то нам хочацца працягваць гэтую справу зноў і зноў. Казка – вельмі добры сродак для вырашэння дзіцячых праблемаў. У кожнай казцы прадстаўляецца пэўная жыццёвая сітуацыя ды прапановы яе вырашэння.

Гэты конкурс праводзіцца сёмы раз.

Аліса Майская, Радыё Рацыя.

0 Comments

Пакінуць адказ