На сайце www.otl.mts.by пачаў працу ўнікальны сацыяльны інтэрнэт-праект «Добрая справа». Яго мэта – дапамога пэўнаму сацыяльнаму адрасату. У беларусаў ёсць шанец зрабіць свет лепш, галасуючы за лепшыя ідэі добрых спраў.
Рэалізаваць тую ці іншую ідэю, абраную большасцю, дапаможа кампанія «МТС» пры садзейнічанні Беларускага Грамадства Чырвонага Крыжа.
Гэта вясна адкрылася марафонам добрых спраў на сайце www.otl.mts.by. Кампанія МТС прапануе ўсім беларусам стаць больш успрымальнымі да праблем суайчыннікаў, аб’ядноўвацца і рабіць дабро разам. Менавіта для гэтага праводзіцца конкурс «Добрая справа».
У новым сацыяльным інтэрнэт-праекце «Добрая справа» кожны можа вольна выказацца і прапанаваць самую неабходную на яго погляд ідэю, якая будзе спрыяць канструктыўным зменам у грамадстве. Для гэтага неабходна пакінуць на сайце www.otl.mts.by максімальна падрабязнае апісанне сацыяльнага праекта. Неабходныя для яго рэалізацыі сродкі будуць вылучаны арганізатарамі.
Ужо зараз конкурс «Добрая справа» выклікаў жывую цікавасць тысяч карыстальнікаў, якія аб’ядноўваюцца ў групы падтрымкі пэўных добрых спраў не толькі на рэсурсе праекта, але і ў папулярнай сацыяльнай сетцы «У Кантакце» (http://vkontakte.ru/club16108953). На сённяшні дзень ў галасаванні лідыруе два праекта «добрых спраў». Сярод прапанаваных добрых учынкаў – аказанне дапамогі людзям, якім патрэбна тэрміновае аператыўнае лячэнне, а таксама — дапамога бяздольным дзецям, пажылым людзям, бяздомным жывёлам.
Прагаласаваць за добрую справу можна прама на сайце www.otl.mts.by або з дапамогай SMS з нумарам учынку на кароткі нумар МТС 2211 (кошт SMS – 120 беларускіх рублёў, без уліку падаткаў).
Вынікі конкурсу «Добрая справа» будуць абвешчаны на сайце, а здзяйсненню добрай справы-пераможца будзе прысвечана мерапрыемства, куды будзе запрошаны яго ініцыятар.
Конкурс «Добрая справа» аб’яднаў ужо больш 15 тысяч неабыякавых людскіх сэрцаў, якія прагаласавалі за добрыя ўчынкі на web-рэсурсе праекта. Па 18 красавіка яшчэ ёсць час прапанаваць ваш варыянт «добрай справы».
Пераклад dzedzich.org