27 сакавіка адбыўся другі за сваю гісторыю Арт-праэкт у доме Грыбаедава. Па сцявяржэнню арганізатараў, на гэты раз заяваў на ўдзел у творчым праэкце было пададзена больш за 60, але магчымасць выступаць атрымала толькі пятая частка, што абумоўлена абмежаваннем часу мерапрыемства.
Ужо традыцыйна ў файе была арганізавана выстава малюнкаў і фотапрац юных мастакоў і фатографаў. Для большасці з іх – гэта першая спроба данесці сваю творчасць, падзяліцца ўраджаннямі з дапамогаю красак ці аб’ектыву пра свае бачанне свету ці пачуцці, якія часам прыходзяць да іх. Працы прадстаўлены былі ў зусім розных і не падобных адная на другую тэхніках выканання.
Выстава няспешна адчыняла дзверы канцэрту і суправаджала яго. Адметнасцю Арт-праэкту стала кольскаць людзей, якія праявілі зацікаўленаць да яго і прыйшлі паглядзець на берасцейскія таланты. Гэтая колькасць не памяшчалася ў такую малую залу, але ад гэтага жаданне спазніўшыхся на кацэрт пабачыць, што адбывалася на сцэне не станавілася менш – сапраўдныя аматары слухалі, усё тое, што адбывалася нават у дзвярах.
Арганізатары Арт-праэкту прапанавалі акунуцца ў краіну вершаў і музыкальных твораў.
Сваімі ў большасці вясёлымі вершамі, напісанымі ў стылю постмадэрнізму, слухачоў парадаваў Вялікі Кукуруза. Кукуруза таксама вырашыў азнаёміць госцеў праэкту з творчасцю Грыбаедава (у чый гонар і названы палац культуры) і зачытаў яго вершы.
Яшчэ адзін выступоўца Дэйв паспрабаваў з дапамогаю сваіх вершаў данесці да гасцей мерапрыемства нізкія, мрачныя ноты жыцця, яікя разбураюць цішыню і наганяюць страх.
Таксама вершамі парадавалі такія паэтэсы як Аляксандра Літвінчук і Вікторыя Малышава, якім давялося паўдзельнічаць у гэтым праэкце ўжо другі раз.
Разнакаляровай эмацыянальнай і музыкальнай акраскай парадавалі гасцей берасцейскія выканаўцы.
Цудоўная і маладая спявачка “PRANA” адна з першых адкрыла музычную эстафету і парадавала слухачоў аднымі з сваіх найлешых музыкальных твораў і напоўніла залу вясеннімі пазітызнымі нотамі.
‘’VERTIGO BAVD’’ – пакуль яшчэ не вядомы для шыркіх колаў берасцейскі гурт дабавіў Арт-праэкту некалькі псіхадэлічных нот , якія суправаджаліся тэкстамі песен на беларускай мове.
‘’Растения мудрости’’ прапанавалі пагрузіцца ў свет сонечнага цяпла, радасці і пазабыцца пра ўсё, што нас турбуе, насалоджвацца жыццём і музыкай.
Гурт ‘’ONEGIN’’ выступіў са сваімі шматлікімі старымі і новымі кампазіцыямі, якія суправаджаліся жывым гучаннем класічных інструментаў, што выдалася вельмі складаным у такія памяшканні.
І ў канцы мерапрыемтсва настрой гасцям падняў спецыяльны госць – мінскі гурт ‘’Разбітае сэрца пацана’’, які і завяшыў Арт-праэкт.
Аліса Майская, dzedzich.org