Па вечарах у Брэсце сталі з’яўляцца людзі, якія носяць флікеры бела-чырвона-белага колеру. Як паведамляе «Еўрарадыё», магілёўскае прадпрыемства «Стужка» вырабіла флікеры, якія маюць колеры аўстрыйскага сцяга.
Флікеры прадаюцца ў аддзелах «для школьнікаў», у паштовых аддзяленнях і крамах. Вырабы недарагія: каштуюць 2720 рублёў. Прадаўцы кажуць,што разыходзяцца вельмі добра.
Вечарамі у Брэсце былі заўважаны бела-чырвона-белыя флікеры. Сакрэт тлумачыцца проста: пасля нескладаных маніпуляцый з пераклейкай белай стужкі з двух «аўстрыйскіх» флікераў атрымліваецца адзін беларускі бела-чырвона-белы з добрым адлюстраваннем у святле фар уначы.