Кандыдату ад каманды партыі БНФ адмовілі ў магчымасці агітаваць за сябе студэнтаў Палітэхнічнага Універсітэту.
Анансаваная ЦВК змена выбарчага заканадаўства мусіла адкрыць новыя краявіды дэмакратыі ў правядзенні выбарчых працэсаў. На справе яна палепшыла магчымасці толькі мясцовых камісій і ідэолагаў у справе абмежавання сродкаў агітацыі апанентаў улады.
8 красавіка кандыдату ад Беларускага Народнага Фронту Віктару Клімусу і сябрам яго ініцыятыўнай групы не далі магчымасць правесці прадвыбарчую агітацыю ў інтэрнаце Берасцейскага Палітэхнічнага Універсітэту.
Аб неабходнасці ўзгадняць любую актыўнасць з галоўным ідэолагам навучальнай установы паведаміла выхавацель інтэрнату. Кіраўнік аддзела выхаваўчай працы І.М. Шульга заявіў, што кандыдаты не маюць права знаxодзіцца ў інтэрнаце з агітацыяй: “Для Вас можа быць арганізавана сустрэча ў палітэхнічным універсітэце, калі Вы пададзіце заяўку ў гарадскую камісію. Там можна будзе раздаваць агітацыйную прадукцыю“. Ніякія канкрэтныя нормы заканадаўства, якія б абмяжоўвалі магчымасць праводзіць агітацыю па месцу жыхарства выбаршчыкаў Іван Мікалаевіч назваць не змог.
“Падобных умоваў вядзення агітацыі не было ніколі – кажа сам кандыдат – на мінулых выбарах, любога ўзроўню: парламенцкіх, прэзідэнцкіх, мясцовых, мы як сябры ініцыятыўных груп свабодна заходзілі ў любое памяшканне, дзе маглі пражываць выбаршчыкі. Зараз жа фактычна забаронена не толькі з’яўляцца ў інтэрнатах, але і праводзіць любыя сустрэчы апроч як у вызначаных камісіяў месцах. Наступным крокам уладаў, відаць, стане забарона хадзіць з агітацыяй па кватэрах”.
Сябры ініцыятыўнай групы Ўсё ж такі раздалі матэрыялы з праграмай свайго кандыдата. Праўда, у двары паміж двумя інтэрнатамі.
Гэта не адзіны выпадак такога кшталту, як у Берасці, так і цалкам па краіне. Патрабаванні і нормы мясцовых камісій часам даходзіць да абсурду, не кажучы пра іх неадпаведнасць Канстытуцыі Беларусі. Адсутнасць ведаў пра выбарчы закон і нахабнае нежаданне яго выконваць з боку мясцовых чыноўнікаў сустракаецца амаль паўсюдна. Рэакцыя на дадзеную сітуацыю – пасіўнасці і амаль поўнае ігнараванне гэтых “выбараў” шмат якімі палітычнымі сіламі. Да прыкладу ў Берасці толькі на 30% участках будзе з каго выбіраць. Але мяркуючы па настрою альтэрнатыўных кандыдатаў, на дзень галасавання гэтая лічба можа быць яшчэ меньшая. На колькі актыўны будзе электарат? Хаця, парога яўкі больш няма, а значыць “выбары” адбудуцца ў любым разе.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…