У гэтым годзе на бюджэтныя месцы ў ВНУ будзе залічана болей 33 тысяч чалавек, агульны ж набор 2010 году складзе 95 тысяч студэнтаў. Таксама ў гэтым годзе адчыніцца яшчэ адна ВНУ, а рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставанне пройдзе он-лайн.
Да 53 дзейсных у Беларусі вышэйшых навучальных установаў далучыцца Вышэйшы каледж Міністэрства ўнутраных справаў, які знаходзіцца ў Магілёве, паведамляе агенцтва «Минск-Новости». На Менск прыходзіцца 21 дзяржаўная ВНУ і 9 прыватных.
Рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставанне пачнецца сёлета 3 траўня і працягнецца па 1 чэрвеня ў рэжыме он-лайн.
Кампутаровая праграма ў парадку экспэрымэнта была пратэставаная летась у БДУіР і ГрДУ імя Янкі Купалы. Прадстаўнікі Міністэрства адукацыі спадзяюцца, што такая сістэма ўпарадкуе рэгістрацыю і дапаможа весці яе па прынцыпе «аднаго вакна». Абітурыентам даецца права зарэгістравацца не болей чым на тры прадметы, а для сярэдне спэцыяльных установаў — толькі на два.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…