adukacyja.info прапаноўвае Вам прыгадаць цудоўныя часіны школьных сачыненняў і абвяшчае конкурс эссэ, артыкулаў, творчых працаў і ўспамінаў на тэму “Чаму нам (мне?) патрэбная міжнародная моладзевая інфармацыя”, “Міжнародная моладзевая інфармацыя – патрэбы і перспектывы развіцця”, і нават “Як я міжнародна правёў мінулае лета”.
Іншымі словамі, тэма – вольная ў межах міжнароднай інфармацыі і адукацыі. Кожная, добра апрацаваная ідэя – вартая! Два патрабаванні – працы маюць быць не больш за адну старонку/хваліну аўдыё/відэё і даслаць іх трэба да 3 траўня 2010 на адрэсу adukacyja@gmail.com з пазнакай “EYID”. Дарэчы, калі Вашая ідэя не трапляе ў фармат, але Вы вельмі хочаце ёю падзяліцца – напішыце нам, мы прыдумаем для яе іншы конкурс!
Кожны аўтар атрымае цікавы маленькі міжнародна-спадарожны сувенір, а кожная праца будзе апублікаваная на сайце . Пасля гэтага напрацягу тыдня будзе праходзіць народнае галасаванне, а адначасова ўсе працы будуць ацэньвацца камандай Adukacyja.info, каб вызначыцца з дзвума пераможцамі – народнымі і сайтаўскімі. Кожны пераможца атрымае файны міжнародна-спадарожна-турыстычна-гарадскі заплечнік!
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…