Categories: Грамадства

Брэсцкія школьнікі баяцца ўдзельнічаць у акцыі

Падчас акцыі “Задай пытанне прэзідэнту” вучні замест пытанняў дасылаюць просьбы: “не закрываць сацыяльныя сеткі”, “каб краіна развівалася і набліжалася да еўрапейскіх стандартаў” і пакінуць сістэму адукацыю ў спакоі.
Брэсцкія школьнікі баяцца ўдзельнічаць у акцыі БРСМ “Задай пытанне прэзідэнту”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла настаўніца адной са школ горада. Акцыя распачалася 14 красавіка, аднак дагэтуль у горадзе знайшлося толькі 10 ахвотных вучняў задаць пытанне прэзідэнту.
Настаўніца:Калі пытаю дзяцей, якое пытанне яны хочуць задаць прэзідэнту, то першая рэакцыя чамусьці смех. Я пытаюся, чаму яны смяюцца. А яны кажуць: “А чаму мы павінны падпісваць гэтыя пытанні? Калі б можна было падпісаць пытанне псеўданімам, мы б шмат чаго спыталі, а сваім імем падпісваць не хочам. А раптам нас пасадзяць?
Настаўнікам нават прыйшлося спецыяльна папрасіць школьнікаў паўдзельнічаць у акцыі. У выніку тыя вырашылі не задаваць прэзідэнту пытанняў, а звярнуліся да яго з просьбамі. Школьнікі прасілі, каб краіна развівалася і набліжалася да еўрапейскіх стандартаў, а таксама каб было больш моладзевых праграм абмену з краінамі ЕС. Аднак галоўнае – гэта пакінуць сістэму адукацыю ў спакоі.
Настаўніца:Пішуць там: “Паважаны Аляксандр Рыгоравіч! Я хацеў бы да вас звярнуцца з просьбай звярнуць увагу на сістэму адукацыі ў нашай краіне. Мы прыйшлі ў школу, была 11 гадовая сістэма і 5 балаў, потым 12 гадоў і 10 балаў”. То бок за час навучання ў школе яны трапілі ў 3 рэформы адукацыі, і каб такога больш не было”.
Спецыяльныя скрынкі з надпісам “Пытанне прэзідэнту” з 14 красавіка да 25 траўня павінны вісець ва ўсіх навучальных установах краіны. У задумцы БРСМ, акцыя мае вызначыць сферы пытанняў, якімі цікавіцца моладзь.  Аднак на думку настаўнікаў, значна больш рэальную карціну можна было б атрымаць, калі б акцыя была ананімная.
Настаўніца:Адзін клас сказаў: “Мы хочам папрасіць прэзідэнта, каб ён не прыбіраў сацыяльныя сеткі, таму што без “кантакту” мы загінем”. То бок ім галоўнае каб інтэрнэт не чапалі, а ўсё іншае, кажуць, іх задавальняе. Аднак гэта тое, што яны могуць сказаць. А гэта адраснасць і аўтарства гэтых пытанняў адразу абразае ўсю іх свабоду слова”.
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago