Культура

16 траўня: фінал «Рок-начы»

16 траўня ў Гарадскім палацы культуры адбудзецца фінал адборачнага рэгіянальнага конкурсу «Рок-ноч», што праходзіць у рамках XI  Міжнароднага фестывалю рок-груп.

З 25 каманд журы адабрала толькі 5 і толькі 2 з іх паедуць на фінал у Польшчу, каб змагацца за прызавыя месцы.

Узнагароды за перамогу ў Міжнародным фестывалі:

– 1 месца – 10 000 злотых

– 2 месца – відэакліп і 10 гадзін у студыі гуказапісу

– 3 месца – 30 гадзін у студыі гуказапісу

У фіналы прымуць удзел:

– USHUAIA  (Брэст)
– YELLOW BRICK ROAD  (Мінск)
– J-J BINGZ (Мінск)
– HAIR PEACE SALON (Мінск)
– VECTOR EGO  (Мінск)

Спецыяльны госць D_TAILS (Брэст).

Пакінуць адказ