Моладзь

Малады спецыяліст, твае правы!

Вы атрымалі дыплом і размеркаванне. Аднак думаць, што ўсе вашыя клопаты ўжо скочыліся і вас чакае вёска з усімі “прыгажосцямі”, зусім не варта. Пасля заканчэння ВНУ вы атрымоўваеце статус “малады спецыяліст”, а гэта абцяжарвае працадаўца пэўнымі абавязкамі. Калі не хочаце губляць бонусы, вывучыць тое, што вам “паложана”, патрэбна як табліцу множання…
Ітак асноўныя моманты, якія важна запомніць (ці занатаваць).

Скончыў універ – адпачні

Калі вы выпусціліся са сваёй alma mater (не важна, каледж, ПТВ ці ВНУ) вам прадастаўляецца адпачынак у адзін каляндарны месяц. Студэнты з педагагічных установаў будуць гуляць 45 каляндарных дзён. Прычым адпачынак вам прадастаўляецца незалежна ад таго, калі ў вас былі апошнія канікулы.

За пераезд у вёску вам павінны заплаціць

Згодна Працоўнаму Кодэксу Беларусі падчас ваш пераезд прыраўніваецца да своеасаблівай камандзіроўкі. То бок вам павінны аплаціць квіткі, правоз багажу да 500 кг на самаго выпускніка і па 150 кг на кожнага члена сям’і (гэта жонка ці муж, а таксама бацькі, што знаходзяцца на ўтрыманні ў яго). Не забудзьце таксама запатрабаваць і сутачныя. Па новым месцы працы вам павінны выплаціць адзінаразовую дапамогу ў памеры месячнага акладу (арт 96 ПК). У дадатак вам павінны выплаціць грашовую дапамогу ў памеры адной месячнай стыпендыі за апошні семестр. Такаую дапамогу вам павінны выплаціць на працягу месяца пасля заключэння кантракту ці працоўнай дамовы.
Жыллё і пад’ёмныя выплочваюцца па жаданні наймальніка

Калі раней прадастаўленне жылля з’яўлялася абавязковай умовай, то зараз наймальнікі могуць самастойна вырашыць ваша кватэрнае пытанне. І адмовіцца ад размеркавання з-за адсутнасці жылля, цяпер немагчыма. Такім жа чынам вырашаецца пытанне аб прадастаўленні кампенсацыі выдаткаў на жыллё. Цікава, што людзі, якія будуць здаваць жыллё маладому спецыялісту пазбаўляюцца ад выплаты падаходнага падатку.
Малады спецыяліст мае права стаць у чаргу па паляпшэнні жыллёвых умоваў па месцы размеркавання, прычым нават у сталіцы (выпускнікі-платнікі, напрыклад, такой магчымасці не маюць). Сітуацыя з так называемымі “пад’ёмнымі” падобная да сітуацыі з жыллём. Толькі сам наймальнік вырашыць мэтазгоднасць выплаты вам грашовай дапамогі і яе памер.

moladz.org

Пакінуць адказ