24 траўня Інфармацыйны студэнцкі партал ДЗЕДЗІЧ запрашае ўсіх на прагляд серыі дакументальных фільмаў ”Альбарутения”.
КАРОТКАЕ АПІСАННЕ: Латынь была мовай адукаваных еўрапейцаў Сярэднявечча, таму на пашараваных ад часу картах замест назвы “Беларусь” можна ўбачыць “Аlbaruthenia”.
Цыкл праграм “Альбарутения” працягвае гістарычную тэматыку, пачатую папулярным праектам “Страсть и власть”. Гістарычныя падзеі выкладаюцца ў кантэксце іх уплыву на лёс Беларусі; разглядаецца таксама ўплыў Беларусі на галоўныя сусветныя гістарычныя падзеі.
Аўтары праекта ўпэўнены, што ў свеце людзі, падзеі і эпохі пераплецены паміж сабой нябачнымі сувязямі.
Напрыклад, якая сувязь паміж Калумбам і беларускімі дранікамі? Што агульнага паміж Азоўскім морам і Палессем? Адкуль у Беларусі татарскія вёсачкі?.. На ўсе гэтыя пытанні можна адказаць, калі пачаць разблытваць прычынна-следчыя ніткі, якімі моцна злучаны адзін з адным гісторыя Беларусі і гісторыя свету.
МЕСЦА ПРАГЛЯДУ: офіс ДЗЕДЗІЧА
МЕСЦА ПАПЯРЭДНЯГА ЗБОРУ: прыпынак Мантана (каля універсама Васток) а 18.45
ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ: 24 траўня а 19.00
ТЭЛЕФОН для даведак: +37529 2087933