Categories: Замежжа

Мабільныя могуць зараджацца без разеткі

У будучыні карыстальнікі электронных прыладаў змогуць абыйсціся без разетак, сцвярджаюць амерыканскія даследнікі. Каб зарадзіць тэлефон ці плэер, трэба будзе быць пахадзіць пешшу ці – найлерш – пабегаць.

Для пераўтварэння механічнай энергіі ў электрычную навукоўцы выкарыстоўвалі нанадрот з вокісу цынку. Націскаючы пальцамі на яго, даследчыкі змаглі атрымаць напругу ў 1,2 вольта.

Пры хадзе пешшу энергіі вырабляецца ў 10 раз больш, сцвярджаюць распрацоўнікі. Праз два-тры гады яны плануюць укараніць тэхналогію ў прылады з нізкім энергаспажываннем — напрыклад, у Bluetooth-перадатчыкі. Праз пяць гадоў на пешую падзарадку будуць пераведзеныя мабільныя тэлефоны і MP3-плэеры.

Раней у якасці альтэрнатывы электрычнай разетцы прапанавалі выкарыстоўваць «пальчыкавыя» батарэйкі, сонечную энергію, цяпло чалавечага цела і нават газіроўку.

Адну з такіх ідэй здолелі рэалізаваць у Японіі. Там адзін з найбуйнейшых аператараў сотавай сувязі летась запусціў у продаж воданепранікальны мабільны тэлефон на сонечных батарэях. Дастаткова на 10 хвілін пакінуць тэлефон пад прамянямі сонца, каб ён змог затым прапрацаваць 2 гадзіны. Праўда, і кошт тэхнічнай навінкі быў далёка не маленькі, ад 400 да 600 даляраў. Танней купіць некалькі новых акумулятараў.

Зрэшты, дастаткова больш аб’ёмнага акумулятара, каб тэлефон працаваў так, што пра падзарадку можна будзе забыцца. Своеасаблівы рэкорд у гэтай намінацыі паставіла кітайская кампанія, якая выпусціла мабільнік LionKing, батарэя якога змяшчае 16800 мА. Гэта у дзесятак раз больш, чым звычайна. Тэлефона хапае на 5 дзён размовы альбо на год працы ў пасіўным рэжыме.

Для продажу ў Беларусі такія мадэлі не завозіліся.

moladz.org

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago