Як паведамляе Еўрарадыё, сёння апошні дзень акцыі “Задай пытанне прэзідэнту”, якую ладзяць Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі і піянерская арганізацыя. Сакратар БРСМ Брэсцкага ўніверсітэта Алена Мішонкава распавяла Еўрарадыё, што студэнты задалі толькі 7 пытанняў.
Як прыклад сур’ёзнага пытання садарыня Мішонкава назвала тое, што адзін студэнт цікавіўся лёсам вёскі Стоўбцы.
Спецыяліст Ленінскага райкаму БРСМ Брэста сказала, што за травень атрымалі толькі тры пытанні:
БРСМ: “5 пытанняў было з 16 па 25 красавіка, вось яны ёсць тут. А за травень раз, два, тры пытанні. Пра біяграфію прэзідэнта пытаюцца школьнікі, пра крызіс, пра будучае краіны. Чаму шмат каштуе рэгістрацыя сайтаў”.
Нагадаем, акцыя праходзіла з 14 красавіка па 25 траўня.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…