Categories: Грамадства

У студэнтаў няма “пытанняў прэзідэнту”

Як паведамляе Еўрарадыё, сёння апошні дзень акцыі “Задай пытанне прэзідэнту”, якую ладзяць Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі і піянерская арганізацыя. Сакратар БРСМ Брэсцкага ўніверсітэта Алена Мішонкава распавяла Еўрарадыё, што студэнты задалі толькі 7 пытанняў.

Мішонкава: “Ведаеце, малавата пытанняў. Сем у нас агулам выходзіць. Але з іх добрых такіх, вартых адабралі пяць. Глупствы розныя пішуць. Я гэтыя пытанні адсылаю ў гарадскі камітэт БРСМ, а яны там ужо адбіраюць”.

Як прыклад сур’ёзнага пытання садарыня Мішонкава назвала тое, што адзін студэнт цікавіўся лёсам вёскі Стоўбцы.

Спецыяліст Ленінскага райкаму БРСМ Брэста сказала, што за травень атрымалі толькі тры пытанні:

БРСМ: “5 пытанняў было з 16 па 25 красавіка, вось яны ёсць тут. А за травень раз, два, тры пытанні. Пра біяграфію прэзідэнта пытаюцца школьнікі, пра крызіс, пра будучае краіны. Чаму шмат каштуе рэгістрацыя сайтаў”.

Нагадаем, акцыя праходзіла з 14 красавіка па 25 траўня.

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago