Ці падзяляем мы еўрапейскія каштоўнасці? Сацыёлагі высветлілі, што толькі кожны шосты беларус ― сапраўдны “еўрапеец”. А для нашага грамадства характэрна культура падазронасці.
У першай палове 2010 года Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў разам з лабараторыяй НОВАК правялі апытанне на тэму “Беларусь і свет: геапалітычны выбар і бяспека скрозь прызму эканомікі і культуры”. Падчас даследвання высвятлялі, ці падзяляюць беларусы еўрапейскія каштоўнасці.
Ці параўноўвалі вы нас з іншымі краінамі? З краінамі Еўропы, напрыклад… Можа мы нават больш еўрапейскія, чым некаторыя краіны Еўропы?
Гэта вельмі цяжка вызначыць, магчыма, гэта наступны крок, які мы будзем рабіць. Вы задалі слушнае пытанне – без параўнання тут цяжка сказаць… Як ставіліся да тых самых геяў англічане ці немцы 40 год таму, я вось не ведаю.
У Брытаніі, напрыклад, гомасексуалізм быў пад забаронай здаецца да 1967 года, у Германіі ажно да 1993-га. У кансерватыўна-каталіцкай Польшчы гэтую забарону знялі ў 1932-м годзе, дарэчы. У Францыі ўсе гэтыя рэпрэсіўныя меры адмяніла яшчэ французская рэвалюцыя ў XVIII стагоддзі. Вось такі цікавы досвед.
З іншага боку, афіцыйна, крымінальную адказнасць можна адмяняць колькі заўгодна, але грамадства ўсё адно можа заставацца супраць… Напрыклад, возьмем смяротнае пакаранне. У Еўропе грамадскае меркаванне на гэты конт таксама неадназначнае. Там шмат хто быў супраць адмены смяротнага пакарання, але там рэферэндумы не праводзілі і адмянілі рашэннем парламента… І гэта прыклад, як еўракаштоўнасць, у грамадскім меркаванні Еўропы не прынялася.
Мы гэтае пытанне не закраналі, таму што яно з іншай плоскасці. Але тут я не думаю, што беларусы вельмі непадобныя на іншыя еўрапейскія краіны, асабліва краіны-суседкі, дзе рашэнне пра адмену смяротнага пакарання было чыста палітычным, яго прынялі эліты, якія не раіліся з грамадствам. У той жа Польшчы ці Літве на рэферэндуме адмена смяротнага пакарання ніколі не прайшла б. Час ад часу эліты не пытаюцца ў грамадства, і не заўжды гэта дрэнна.
Ці можа ў такім чынам улада падцягнуць грамадства да еўрапейскіх каштоўнасцяў?
Калі ёй гэта выгадна. У плане смяротнага пакарання, нашай дзяржаве гэта пакуль нявыгадна. І, безумоўна, большасць у грамадстве – супраць адмены смяротнага пакарання, прычым з вялікім адрывам.
А наадварот – грамадства можа падцягнуць улады да еўрапейскасці?
Гэта рэдка бывае, бо ўсё ж такі правілы гульні задаюць эліты.
Якія з традыцыйных беларускіх каштоўнасцяў найбольш еўрапейскія? У чым мы лепш за ўсё, у чым горш?
А што такое традыцыйныя беларускія каштоўнасці? У самаацэнцы беларускага грамадства настолькі распаўсюджана самалюбаванне і самаўсхваленне… Зразумела, што кожны кулік сваё балота хваліць, але апошнім часам гэта разраслося проста ў нейкі сіндром. Як не паглядзіш на адказы, там паўсюль “дабрыня”, “талерантнасць”, “гасціннасць” і г.д. Нібыта гэта ўласціва толькі нашым людзям і нікому іншаму. Беларуса цяжка пераканаць, што еўрапеец можа быць гасцінным, напрыклад.
У той жа час, у беларусаў вельмі пазітыўнае стаўленне да еўрапейцаў у плане іх працавітасці. Працавіты, старанны, акуратны, руплівы, але скнара – такі вобраз еўрапейца склаўся ў грамадскай свядомасці беларуса, ён вельмі моцны. У нечым, з гэтым асацыююць сябе і беларусы.
Нам калісьці сказалі, што мы рускія, толькі са знакам якасці. Вось мы і еўрапейцы са знакам якасці – таму што яны працавітыя, але скнары, а расіяне духоўныя, але лянівыя. А мы – самыя лепшыя ў гэтай прасторы. Гэты вобраз культывуецца і ўмацоўваецца вельмі слабай камунікацыяй беларусаў са знешнім светам. У нас толькі каля 10% людзей рэгулярна ездзіць за мяжу, 80% – увогуле нікуды не выязджаюць.
37% беларусаў прагаласавалі б на рэферэндуме за ўваход Беларусі ў ЕС, а 33% – супраць. 37% – гэта вельмі шмат. Атрымоўваецца прыхільнікі прэзідэнта – за ўваход у ЕС?
Абсалютна не. Сярод тых, хто выступае за ўваход Беларусі ў Еўрасаюз, прыхільнікаў прэзідэнта не больш за 15-20%. Прычым лукашэнкаўскі і антылукашэнкаўскі электарат, у першую чаргу, як раз розніцца сваім геапалітычным выбарам. Тая частка адназначна глядзіць на ўсход, а гэтая частка, збольшага, на захад. Гэта адна з відавочных лініяў разлому.
Ці замяралі вы веданне англійскай мовы, як еўрапейскай каштоўнасці?
Гэта не каштоўнасць. Ведаеце, як казаў Астап Бэндэр, аўтамабіль – гэта не раскоша, а сродак перасоўвання. Замежная мова – гэта не каштоўнасць, а сродак камунікацыі. У нас толькі каля 5% людзей валодае замежнымі мовамі. 25% хацелі б вывучыць англійскую мову, але без прывязкі да нейкіх практычных рэчаў – для кар’еры, працы і г.д. Так, проста для цікавасці. А калі для цікавасці, то і рукі не даходзяць.
З пункту гледжання камунікацыі, у нас страшна нямое грамадства. Асабліва гэта заўважна па моладзі.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…