Грамадства

Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка

Праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”.
Абвяшчаецца новы набор удзельнікаў!!!

Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць аб новым адборы кандыдатаў на ўдзел у праекце „Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”.
Кандыдаты пройдуць аднатыднёвую інтэнсіўную навучальную праграму ў Вільні, распрацаваную слыннымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных місіях. Пасля паспяховага сканчэння праграмы кандыдаты атрымаюць адмысловы сертыфікат ЕГУ і сертыфікат Silc. Акрамя курса яны таксама прымуць удзел у міжнароднай місіі па назіранню за прэзідэнцкімі выбарамі ў Босніі і Герцагавіне альбо Латвіі 2/3 кастрычніка 2010 года, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных, кароткатэрміновых, міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ, прынамсі, адну місію па назіранні цягам 2011 года.

Патэнцыйныя кандыдаты павінны:
• запоўніць анлайн-заяву (абавязкова);
• быць ад 18 да 35 год узросту (абавязкова);
• прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі (абавязкова);
• быць сябрам альбо ўдзельнікам няўрадавых арганізацыяў ці грамадскіх ініцыятываў, палітычных партый (абавязкова);
• падаць рэкамендацыю ад дзейных няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх ініцыятываў ці праектаў, якія карыстаюцца павагай, палітычных партый. Калі ласка, звярніце ўвагу – рэкамендацыя мусіць быць даслана асобна, непасрэдна на адрас праекта [email protected] асобай, якая Вас рэкамендуе (абавязкова);
• размаўляць і разумець па-ангельску (неабавязкова);
• мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні на ўвесь перыяд (з 23 верасня да 5 кастрычніка 2010 года) (абавязкова).

Папярэдні досвед у назіранні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, ухваляецца, але не з’яўляецца абавязковым.
Заявы прымаюцца да 20 чэрвеня 2010 г. Заявы дасланыя пасля 24:00 20 чэрвеня разглядацца не будуць.
Анлайн-заяву можна запоўніць на сайце праекта
Усім кандыдатам будзе паведамлена аб выніках да 15 ліпеня 2010.
Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе (па тэлефоне ці праз skype).

Крытэры адбору:
1. Якасць матывацыйнага ліста і вынікі сумоўя;
2. Высокі ўзровень грамадскай актыўнасці;
3. Рэкамендацыя ад аўтарытэтных і верагодных НДА, праваабаронцы, грамадскага актывіста або палітыка ці палітычнай партыі;
4. Валоданне ангельскай мовай.

Мясцовыя выбары-2010. Беларусь.

Мясцовыя выбары-2010. Беларусь.

Пакінуць адказ