У Берасці прайшла акцыя салідарнасці. Грамадзкія актывісты розных палітычных плыняў запалілі свечкі салідарнасці адразу ў сямі самых ажыўлённых месцах горада.
Да свечак прымацоўвалася ўлётка з імёнамі палітвязняў і тэкстам “Грамадзянаў Беларусі, асуджаных за свае палітычныя погляды, усё более! Падтрымаем іх! SVABODA.ORG”
Актывісты спрацавалі аператыўна, таму абышлося без затрыманняў.