Categories: Моладзь

Спужаліся «бою падушкамі»

Мінгарвыканкам не дазволіў сьвяткаваць 600-годзьдзе Грунвальдзкай бітвы «незвычайным мерапрыемствам з элемэнтамі баёў з падушкамі».

Аднак ня гледзячы за забарону, пазытыўнае сьвяткаваньне юбілею перамогі войскаў ВКЛ над тэўтонамі адбудзецца.

Цікава, што напачатку энтузіязм арганізатараў падушачных баталій разьдзялілі ва Упраўленьні культуры пры Мінгарвыканкаме і нават у Міністэрстве культуры. Намесьнік міністра культуры Г. Стружэцкі ў рэкамэндацыйным лісьце падтрымаў грамадзкую ініцыятыву, вызначыў яе як «незвычайнае мерапрыемства з элемэнтамі баёў з падушкамі».

Аднак, адказная інстанцыя ў асобе пільнага намесьніка старшыні Мінгарвыканкама М. Ціцянкова не праніклася захапленьнем чыноўнікаў «культурнага» міністэрства. Ад сталічных уладаў прыйшоў адказ: «В связи с тем, что заявление МОО „Гісторыка“ о проведении массового мероприятия не соответствует требованиям части 5 ст. 5 Закона „О массовых мероприятиях“, Мингорисполком не разрешает проведение мероприятия в площадке рядом со зданием Национальной библиотеки».

МГА «Гісторыка» зьбіраецца паведаміць пра забарону ўсім патэнцыйным удзельнікам. Але, не падобна, каб гэта моцна ахалодзіла падушачны азарт тых, хто прагне ўзяць удзел.

«Мне не зразумелы ірацыянальны страх уладаў. Але, нягледзячы ні на што, асабіста я буду 15-га ліпеня на заплянаваным месцы правядзеньня „Бою падушкамі“. Спадзяюся, што здаровы сэнс возьме верх і сьвята пазытыву пройдзе без перашкодаў», — заявіў адзін з ініцыятараў першых «баёў» Андрэй Кім.

Нагадаем, першая акцыя «Бой падушкамі», прымеркаваная 599-годдзя Грундвальдзкай бітвы, прайшла ў Менску без дазволу ўладаў 15 ліпеня 2009 году. Праз 2 месяцы, 8 верасьня 2009 году, у гонар 495-годдзя Аршанскай бітвы адбылася другая ў гісторыі беларускага падушачнага руху санкцыянаваная акцыя. У другой бітве паўдзельнічала 400 чалавек.

Несанкцыянаваны бой падушкамі, як і плянавалася першапачаткова, адбудзецца 15 ліпеня ў 19:00. Удзельнікаў чакаюць са сваімі падушкамі. Месца правядзеньня акцыі — пляцоўка каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Косьця Прагулевіч, generation.by

dzedzich

View Comments

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago