Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову пачаць працэдуру далучэння Беларусі да Балонскага працэсу, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Асноўнай мэтай Балонскага працэсу, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы, з’яўляецца стварэнне Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і яго далейшае ўдасканаленне. Гэта дазволіць павялічыць прывабнасць і канкурэнтаздольнасць еўрапейскай адукацыі ў сучасным свеце.
Уваходжанне Беларусі ў Балонскі працэс, адзначае прэс-служба, будзе спрыяць: збліжэнню адукацыйных стандартаў нацыянальнай і еўрапейскай сістэм вышэйшай адукацыі; узмацненню інтэграцыі сфер навукі, адукацыі і высокатэхналагічнай вытворчасці; доступу ў еўрапейскую сетку забеспячэння якасці адукацыі і правядзенню міжнароднай акрэдытацыі беларускіх універсітэтаў; укараненню нацыянальных механізмаў ацэнкі, гарантый і пацвярджэння якасці адукацыі, сумяшчальных з агульнаеўрапейскімі.
Акрамя гэтага, гаворыцца ў прэс-рэлізе, удзел Беларусі ў Балонскім працэсе спрыяе пашырэнню доступу да еўрапейскіх праграм акадэмічнага і навуковага супрацоўніцтва і павышэнню прывабнасці нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі для замежных абітурыентаў.
Беларусь пачала працэдуру далучэння да Балонскага працэсу, падпісаўшы Канвенцыю аб прызнанні кваліфікацый, якія адносяцца да вышэйшай адукацыі ў Еўрапейскім рэгіёне (Лісабонскую канвенцыю).
Гэта пытанне было абмеркавана на нарадзе ў прэзідэнта ў студзені 2005 года, па выніках якога прынята рашэнне аб увядзенні двухступеньчатай сістэмы вышэйшай адукацыі з улікам беларускай спецыфікі (захавана падрыхтоўка спецыялістаў у якасці першай ступені вышэйшай адукацыі, а магістратура зарыентаваная на падрыхтоўку да аспірантуры).
Разам з тым на нарадзе 7 чэрвеня гэтага года прэзідэнт выказаў сумненні, ці не спатрэбіцца ў далейшым правядзенне рэформ з далучэннем да Балонскай дэкларацыі. Лукашэнка заявіў, што ў сістэме адукацыі Беларусі шмат нявырашаных пытанняў, якімі варта непасрэдна займацца, а не думаць аб правядзенні новых рэформ.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…