Запрашаем актыўных маладых людзей з Беларусі, якія ведаюць польскую мову, прыняць удзел у сустрэчы моладзі пад назвай “Маладыя і актыўныя”, якую арганізуе 3 – 13 верасня 2010г. Фундацыя “Новы Стаў” (Люблін, Польшча) па просьбе канцэлярыі Сената Рэспублікі Польшчы.
Сустрэча будзе адбывацца ў гарадах Люблін (адкрыццё праграмы, знаёмства) і Новы Сонч (удзел у Эканамічным форуме маладых лідэраў).
Плануецца, што гэта будзе 11-дзённы сустрэча 36 моладзевых лідэраў польскіх асяродкаў з Літвы, Беларусі і Украіны, якія прадстаўляюць польскія установы, няўрадавыя арганізацыі (найперш моладзевыя) і школы. Сустрэча будзе праходзіць у форме практычных заняткаў па атрыманні лідэрскіх навыкаў. Сустрэча таксама будзе выдатнай магчымасцю для ўсталявання кантактаў з маладымі людзьмі з Польшчы і Еўропы.
Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце знайсці тут:
– Праграма сустрэчы https://dzecikava.org/wp-content/uploads/2010/08/Mlodzi_aktywni_-_plan.doc
– Інфармацыя пра сустрэчу https://dzecikava.org/wp-content/uploads/2010/08/Mlodzi_aktywni_-_zaproszenie.doc
– Інфармацыя пра Эканамічны форум маладых лідэраў https://dzecikava.org/wp-content/uploads/2010/08/Economic_Forum_of_Young_Leaders_2010.pdf
– Анкета на ўдзел у сустрэчы https://dzecikava.org/wp-content/uploads/2010/08/MLODZI_AKTYWNI_-_formularz.doc.
Праект накіраваны на маладых людзей ва ўзросце 18-30 гадоў, пасяджэнні будуць праходзіць на польскай і ангельскай мовах.
На момант выхаду рассылкі Dzedzich week-news арганізатары маюць поўны камплект удзельнікаў з Украіны, 3 анкеты ад Літвы і ніводнай з Беларусі. Таму шанец патрапіць на 11 дзён у еўрапейскі моладзевы асяродак ёсць у кожнага.
Калі вы зацікаўлены узяць удзел у сустрэчы, неабходна спампаваць анкету тут: https://dzecikava.org/wp-content/uploads/2010/08/MLODZI_AKTYWNI_-_formularz.doc, запоўніць яе і даслаць на адрас: [email protected].
Адзіным і выключным крытэрам адбору ўдзельнікаў з Беларусі будзе чарговасць атрымання поўнасцю запоўненых анкет.