Напрыканцы вучэбнага года сябры “Дзедзіча”, студэнты берасцейскіх навучальных устаноў вырашылі зрабіць для сваіх прыгожых аднагрупніц падарунак і адкрылі фотаконкурс Міс “Дзедзіч” у сваёй суполцы на сайце папулярнай сацыяльнай сеткі У кантакце.
Тое, што на пачатку выглядала жартам, ператварылася сёння ў сапраўднае спаборніцтва з зусім не жартоўным прызам у выглядзе флэш-карты на 2 Gb і правам апублікаваць фотаздымак на першай паласе бюлетэня “Дзедзіч”.
Свае фотаздымкі даслалі 8 наведвальніц суполкі “Дзедзіч” “У кантакце” і цяпер арганізатары павінны вызначыць пераможцу. А паколькі ідэя выйшла значна шырэй за межы суполкі, інфармацыйны рэсурс dzedzich.org запрашае сваіх чытачоў далучыцца да галасавання па выбары пераможцы конкурсу.
Прагаласаваць можна тут, альбо ў суполцы “Дзедзіча” У кантакце: http://vkontakte.ru/club2296638
Пасля заканчэння галасавання галасы з абодвух рэсурсаў будуць суміраваныя і мы запросім пераможцу конкурсу на атрыманне прыза.
А для тых, хто не паспеў даслаць свае фотаздымкі на гэты конкурс паведамляем, што праз месяц будзе абвешчаны новы конкурс фотаздымкаў “Міс Дзедзіч. Сезон: восень-2010”, пераможца якога таксама атрымае каштоўны прыз і фотаздымак на першай паласе бюлетэня “Дзедзіч”.
Sorry, there are no polls available at the moment.Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
Конкурс фотаздымкаў завершаны.
Віншуем з перамогай Кацярыну!
Cамая прыгожая- КАЦЯРЫНА
Катерина Шелест - самая умная.Коммуникабельна с людьми. Духовная красота сильнее внешней. Дядя Саша из Витебска, проездом через Чернигов...
ДОБРЫ САЙТ І ПРЫГОЖЫЯ ДЗЯЎЧЫНЫ!!!