4 верасня моладзевая ініцыятыва “Аазіс” пры падтрымцы “Дзедзіча” арганізавала роварны прабег пад назвай “За Вела-Брэст”.
Больш за 30 прыхільнікаў роварнага транспарту рушылі ад Берасцейскай крэпасці па цэнтральных вуліцах Берасця. Па дарозе ўдзельнікі акцыі спыняліся на прыпынках грамадскага транспарту, аўтамабільных паркоўках і ў іншых людных месцах, распавядалі берасцейцам пра перавагі роварнага транспарту, пра экалагічныя праблемы Берасця і збіралі подпісы пад зваротам да мясцовых уладаў.
Кампанія “За Вела-Брэст”, ініцыяваная “Аазісам” на пачатку лета, накіравана на паляпшэння ўмоў для роварнага руху ў Берасці: стварэнне безбар’ернага асяроддзя для перасоўвання па роварных сцежках, уладкаванне парковак каля грамадскіх устаноў і арганізацый, стварэнне новых роварных сцяжынак, якія б злучалі паміж сабой усе раёны Берасця. Маладыя актывісты ўжо стварылі і распаўсюдзілі інфармацыйны буклет пра праблемы роварнага руху ў Берасці і пачалі збор подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў з патрабаваннем вырашэння пералічаных праблем. Удзельнікамі суполкі “За Вела-Брэст” у папулярнай сацыяльнай сетцы “У кантакце” сталі 323 берасцейцы. Актыўны ўдзел у кампаніі бяруць члены ГА «Спартыўна-турыстычны клуб «Кола-БОК».
За паўтары гадзіны роварнага прабегу актывісты кампаніі “За Вела-Брэст” здолелі сабраць больш за 700 подпісаў у падтрымку сваіх патрабаванняў. Калі колькасць падпісаўшых зварот берасцейцаў дасягне 1000 (у сярэдзіне наступнага тыдня), зварот з сабранымі подпісамі будзе перададзены ў берасцейскі гарвыканкам. Пасля атрымання адказу ад гарадскіх уладаў арганізатары абяцаюць апублікаваць яго ў мясцовых СМІ і на сайце Дзедзіча.
Пасля заканчэння прабега яго ўдзельнікі сабраліся на беразе Мухаўца каб у нефармальнай абстаноўцы вакол вогнішча і барбекю абмеркаваць іншыя крокі па вырашэнні агучаных праблем і далейшай папулярызацыі роварнага руху ў Берасці.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
Ну вот... А я на нём не побывала, потому что у меня не было велосипеда..=(