Categories: Эканоміка

Дапаможнік для вароў-дамушнікаў

Наведаўшы па асабістых справах сайт Берасцейскага гарвыканкама, знайшоў на ім цікавы дакумент: пералік сядзібных дамоў павышанай камфортнасці. Гаворка ідзе пра дамы, агульная плошча якіх перавышае 200 м.кв.

Такіх у Берасці набралася 1262. Пераважная большасць з іх адносіцца да дамоў, якія ў Еўропе прынята называць дамамі сярэдняга класа – іх плошча ад 200 да 300 м.кв. У спісе іх 1120. Але ж ёсць і сапраўдныя палацы, паглядзець на якія не адмовіўся б ніводзін берасцеец. Дамоў з плошчай больш за 400 м.кв. у Берасці 33. Для параўнання – стандартная двухпакаёвая кватэра ў спальным мікрараёне мае плошчу 50-60 м.кв.

Рэкардсменам жа сярод берасцейскіх дамоў-палацаў стаў дом плошчай 721 м.кв., які знаходзіцца на вул. К. Цэткін, 1. І тут пераходзім да пытання, як гэты дакумент могуць выкарыстаць дамушнікі.

Справа ў тым, што ўсе дамы павышанай камфортнасці пералічаны ў дакуменце з пазначэннем адраса месцазнаходжання! Цяпер любому вору-дамушніку ў свеце, які валодае расейскай мовай, дзе б ён ні знаходзіўся, дастаткова зайсці на сайт Берасцейскага гарвыканкама, каб адшукаць сабе пару-тройку варыянтаў на берасцейскія крымінальныя гастролі.

Атрымліваецца своеасаблівая папулярызацыя турызму па-берасцейску 🙂

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago