Рэкламна – інфармацыйнае агенцтва “Вячерні Брэст” надрукавала серыю падарунковых каляндароў з найпрыгажэйшымі відамі Берасця. Календары на 2011 год увабралі ў сабе лепшыя фотаздымкі вуліцы Савецкай, Берасцейскай Крэпасці і помніка 1000-годдзю Берасця.
Больш за тое – друкары абяцаюць добры кошт і розныя варыянты прадукту. Прыдбаць такую глянцавую рэч можна ў аддзеле рэкламы “Вячэрняга Брэста” па вул. Пушкінскай, 11.
Таксама шукайце берасцейскія календары ў аддзелах пошты, ЦУМе, шапіках “Брэстаблсаюздруку” і ў крамах “Брэсткніга”. Даведкі па нумары 26-25-88.
І навошта цяпер валачы за мяжу цяжкія шкляныя бутэлькі берасцейскай гарэлкі, калі лепшы падарунак – каляндар з прыгажосцямі Берасця.