14 кастрычніка стала вядома пераможца аднайменнага конкурсу “Зачаруй казкай”. Прэзэнтацыя зборніку аўтарскіх казак прайшла ў Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы. Аўтарытэтнае журы – рок-музыка і зьбіральнік беларускіх народных казак Алег Хаменка, рэжысэр і актор Васіль Дранько-Майсюк і літаратарка Валярына Кустава вырашылі аддаць першае месца Кацярыне Ганчаровай з “Казкай пра дзяўчыну-зорачку”.
Арганізатары гэтай дабрачыннай акцыі Аксана Іванюк і Аляксандра Літвінчук за месяц атрымалі 74 казкі ад 54 аўтараў.
“Калісьці я з сяброўкай ладзіла падобны конкурс- беларускамоўных вершаў на студэнцкую тэматыку “Незавершанасць” і добра зарумела дзяўчат, калі прыйшла першая казачка – яны скакалі да столі, крычалі ура, бо гэта як дзіця – справа, якой прысвячаеш так шмат часу” – кажа дызайнер зборніку Літвінчук Паліна.
У зборнік увайшлі 17 лепшых твораў.
“4 разы вярстала яго, па розных прычынах. Апошнія 4 дні перад друкам амаль не спалі – самыя прыгатаванні былі))) ” – прызнаецца Паліна.
На жаль кніга выдадзена толькі ў 300 асобніках, але добра, што ўсе яны будуць перададзеныя ў дзіцячыя дамы. Прыемна здзівіла ідэя арганізатараў пакінуць зборнікі чорна-белымі і даць волю дзіцячым алоўкам і фламастэрам.
У кожным з нас жыве дзіця, таму і прапаную: не чакаць, а знаёміцца і зачаровываць усіх лепшымі казкамі конкурсу: чытайце тут
Ежище на фотке – просто отпад. Убойно “зачараваны казкай” :):):)
Правда, может это крыса, а не ёж?
Но по-любому козырный зверь 🙂
Здорово что кто-то ещё принял ежа за крысу)))! Зверь клёвый!
А может мыш? Большой жирный мыш!
Плотно-упитанный мыш?!))))… Специально спросила Полину Литвинчук – сказала что ёж! среднестатистический ёж… увы=)))))