ГрамадстваКультура

Яны збераглі для нас Беларусь

 ЗМЯНІЛАСЯ МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ ПРЭЗЕНТАЦЫІ!!!!!!! Яна адбудзецца у палітыхнічным каледжы па вул. Будзённага (ля кінатэатруру “Беларусь”) у пяці хвілінах пешшу ад былога памяшкання (г-цы “Веста”). Прыносім свае выбачэнні.

Запрашаем Вас на прэзентацыю дыска “Постаці”, які змяшчае інтэрв’ю з выдатнымі  асобамі Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны.

Сярод іх музыкі, мастакі, рамеснікі, паэты і пісьменнікі, грамадскія дзеячы, настаўнікі-заснавальнікі музеяў. Вы даведаецеся пра гісторыі, якія падштурхнулі нашых герояў да перамен.

Дыск размяшчае 14 інтэрв’ю людзей, адданых сваёй справе, сярод якіх:

 Зміцер Іваноўскі (Гародня). Выстаўляўся з працамі па ўсім свеце. Карціны Зміцера Іваноўскага ўражваюць каларытам, насычанасцю, значнасцю вобразаў.

 Аляксей Філатаў (Брэсцкая вобласць). Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, лаўрэат прэміі імя Ул. Калесніка і звання “Берасцейская зорка”. Аўтар кніг прозы “Дарога”, “Жывая зямля”, “Адарваць ад сэрца”, “Асколкі болю”, “Страла жыцця”, “Ляхавецкая торба”, “Чый бэз?” і інш.

 Вера Кунцэвіч (Гародня). Дзякуючы нястомнай энергіі хор “Бацькаўшчына” існуе ўжо амаль 20 гадоў. Хор пастаянна ўдзельнічае у фестывалях і рэлігійных службах, нацыянальных каляндарна-абрадавых святах, такіх як Вялікдзень, Купалле, Калядкі. Неаднаразова выязджалі з канцэртамі за мяжу: у Польшчу, Украіну, Літву, Данію, Нямеччыну, Францыю. 

 Ігар Бараноўскі (Берасце). Будучы гісторыкам і краязнаўцам, гэты чалавек актыўна выступае за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Берасця. У свой час ён быў адным з заснавальнікаў зачыненага ўладамі ў 2007 годзе грамадскага аб’яднання “Стары Горад”, якое займалася аднаўленнем сярэдневечнай гісторыі Берасця.

 Уладзімір Глаз (Гродзенская вобласць). Самы старэйшы жыхар Шчучына будучы неабыякавым да гісторыі свайго горада, стаў на абарону палаца Друцкіх-Любецкіх.

 Мікалай Тарасюк (Брэсцкая вобласць). Майстар, які можа працаваць з любым прыродным матэрыялам. За сваё жыццё творца выразаў мноства “драўлянага народа”, які сабраў пад дахам уласнага музея “Успаміны Бацькаўшчыны”.

 Алесь Белакоз (Гродзенская вобласць). Настаўнік беларускай мовы і заснавальнік Гудзевіцкага музея, шчыры патрыёт, які сваім прыкладам выхаваў не адно пакаленне такіх жа адданых сваёй радзіме нашчадкаў.

 Мікола Таранда (Гародня). Заснавальнік гісторыка-культурнага грамадскга аб’яднання “Паходня”, якое ўзнікла ў 80-х, займалася арганізацыяй фальклорных святаў і літаратурных чытанняў, правядзеннем сустрэч і дыскусій па пытаннях беларускай культуры, захаваннем помнікаў архітэктуры і прыроды. Многія выхадцы з “Паходні” на сённяшні дзень стварылі свае арганізацыі.

 Яўген Петрашэвіч (Гародня). Гарадзенски кампазітар. І знешнасцю, і душою  гэты чалавек нагадвае купалаўскага гусляра, якога слухаў і слухаў бы. Музыку ўжо 80 гадоў, але ў вачах яго гарыць незгасальны агеньчык любові

 Галіна Пугач (Гродзенская вобласць). Дзякуючы гэтай жанчыне, навучанне ў Астрынскай школе імя Цёткі на працягу 11 гадоў вялося па-беларуску. Любоў беларускай паэткі Цёткі (А. Пашкевіч) да свайго народа стала штуршком для настаўніцы беларускай мовы з г.п. Астрына Галіны Пугач стварыць адзіны ў краіне музей Цёткі.

 Мікола Маеўскі (Брэсцкая вобласць). Майстар нацюрмортаў і жывапісных пейзажаў. Большасць яго прац прысвечаны Белавежскай пушчы – месцу нараджэння, працы і натхнення. Менавіта ў вёсцы Дварцы, на Камянеччыне, мастак знайшоў свой Ерусалім – месца, дзе напісаў вялікую колькасць жывапісных палотнаў. Выстаўляўся за мяжой: у ЗША, Швецыі, Германіі, Францыі, Японіі, Турцыі.

 Алесь Каско (Брэсцкая вобласць). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, Міжнароднай прэміі імя Гены Краснапёркі, Мядовай прэміі “Берасцейская прэмія”. Аўтар зборнікаў паэзіі “Скразная лінія”, “Набліжэнне”, “Час прысутнасці”, “45”, “Трохкроп’е”, кніжак для дзяцей “Чыстага ўсё нячыстае баіцца”, “Два сонцы”.

 Яўген Блудаў (Гародня). Мастацкія вырабы, зробленыя гэтым чалавекам з саломы, не ўступаюць па прыгажосці і дэкаратыўнасці лепшым узорам народнага мастацтва з больш дарагіх матэрыялаў. Кожны год сям’я Блудавых вырабляе калядныя анёлкі, а таксама масачкі Казы і Мядзведзя для гарадзенскіх калядоўшчыкаў.

 Уладзімір Чыквін (Брэсцкая вобласць). Майстар драўлянага посуду, разьбяр, рукам якога паддаецца любое дрэва. Удзельнік і дыпламант шматлікіх конкурсаў, выставаў, плэнэраў у Польшчы, Швецыі, Венесуэле. Займаецца вывучэннем гісторыі паходжання і развіцця традыцыйнага беларускага драўлянага посуду.

 Дыск адрасаваны ўсім, хто цікавіцца культурай і гісторыяй свайго рэгіёну, краіны, захаваннем нацыянальнай спадчыны беларускага народа.

Выданне створана ініцыятыўнай групай моладзі з Гародні і  Берасця пры дапамозе грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” ў знак павагі  да тых, хто зберагае да гэтага часу культурную спадчыну Беларусі.

 Першыя 50 наведвальнікаў атрымаюць дыск у падарунак

Пачатак:  23 кастрычніка, а 12 гадзіне

Інфармацыя прадстаўлена арганізатарам Кацярынай Марыневіч

Сачыце за аднаўленнем інфармацыі пасля падзеі!

0 Comments

Пакінуць адказ