Categories: Грамадства

Трансгранічнае Радыё Рацыя

Адбылося павелічэнне сігнала хвалі першага трансгранічнага радыё на беларускай мове Беларускага Радыё Рацыя з Беластоку (Польшча). Цяпер Радыё Рацыя ахоплівае не толькі горад над Бугам, але і ўсю памежную тэрыторыю спалучаючыся з Гродзенскай вобласцю. Узмацніўся сігнал ў бок Кобрына і Маларыты.

Беларускае Радыё Рацыя заснавана прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Польшчы (Беларускі саюз у Польшчы). Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце. Радыё спрыяе ў развіцці добрасуседскіх адносін і культурна-грамадскай інтэграцыі памежных раёнаў.

Рацыя ахоплівае тэмы ад бізнэсу да рэлігіі, ад літаратуры да сацыяльных пытанняў, ад вялікага спорту і да вялікай палітыкі. Музычная прастора Рацыі: ад пачынаючых музыкаў Беларусі да вядомых еўрапейскіх выканаўцаў. Журналісты, аўтары і супрацоўнікі Рацыі кіруюцца ў сваёй працы выключна незалежным поглядам.

На сайце Віртуальны Брэст ў калонцы “Информация и ссылки” з’явілася рубрыка “Радыё Рацыя ў Брэсце“, якая дае прамы пераход на сайт радыёстанцыі, дзе размешчаны навіны з Брэста і вобласці. Не ўся інфармацыя перадрукоўваецца на сайт, таму неабходна слухаць жывы эфір.

Радыё Рацыя ў Брэсце і Брэсцкай вобласці – 99,2 FM

Радыё Рацыя праз Інтэрнэт – Слухайце нас

Інфармацыонная крыніца: http://new.racyja.com/

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago