Моладзевая ініцыятыва Аазіс прэзентавала вынікі праведзенага конкурсу для моладзі “Беларусь гэта”. Як і абяцалася, выбраныя сімвалы беларускай культуры можна не толькі паглядзець, але і патрымаць у руках у выглядзе бірулек і магнітаў.
Нагадаем, што конкурс праводзіўся ў асноўным сярод інтэрнэт карыстальнікаў, і ставіў на мэце даведацца, якія сімвалы і вобразы Беларусі па меркаванню моладзі мусяць з’явіцца на сувенірных вырабах. Сярод бліжэйшых канкурэнтаў арнамента быў бусел, беларуская дуда, слуцкія паясы і шэраг іншых. Але па выніках народнага галасавання і выбару журы перамагла канцэпцыя “Беларускія абярэгі”.
“Гэтыя знакі – неад’емная частка веры беларускага народу, яго светаўспрымання. Іх ткалі і вышывалі на рушніках ды адзеніі. Кожны элемент арнаменту меў сваё сакральнае значэнне. З аднымі ішлі на вяселле, з іншымі – памінаць продкаў, трэцція вешалі на абразы. Кожнае свята, кожная з’ява мела сваё сімвалічнае ўвасабленне. З абярэгамі звязвалі свае надзеі і жадалі лепшай долі іншым. Гэтыя сімвалы і зараз маюць велізарны зарад народнай энэргетыкі, здольны прыносіць здаро’е, дабрабыт, шчасце ў сям’і, захаваць ад ўсякага ліха, спрыяць чалавечаму лёсу” – такі тэкст прэзентуе дзевяць выяў, змешчаных на бірульках і магнітах. Апроч яго да кожнай выявы маецца і тлумачэнне самаго сімвала, яго сакральны сэнс і сфера выкарыстання.
Атрымаць гэтыя вырабы можна замовіўшы праз адпаведную старонку уКантакце
ці па тэл: (029) 227 52 12
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…