Культура

Віктар Шалкевіч: разбурыў мозг і сагрэў сэрцы

6 лістапада адбыўся канцэрт вядомага беларускага барда Віктара Шалкевіча. Такое мерапрыемства нікога не змагло заставіць абыякавым.

Віктар Шалкевіч

Віктар Шалкевіч,які нарадзіўся ў 1959 годзе ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці, сёння асоба многабаковая: ён і бард, і паэт, і вядомы шоўмэн. З канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы. Сваё цудоўнае валоданне мовамі, беларускі бард грандыёзна прадставіў і ў Берасі.

Энергетыка і завадная музыка Шалкевіча прыводзіць у захапленне! Для тых хто яшчэ не знаём з асаблівай творчасцю барда, песня:

Пашлі дзєці бєларуси

Пашлі дзєці бєларуси

В сад зельоний пагуляць.

Сідзіт маскаль на ялінє –

Пачалі його лапаць.

      Тра-ля-ля, тра-ля-ля!

      Ми злапалі маскаля!

І прасівся, і малівся

Бєдний сєрий маскальок:

“Атпусціцє мєня, дзєткі, –

Я жаву непадальок!

Ах зачєм же нам ругатца,

Я ж павагі вашей варт:

Я же вам скарєй вядомий

Как ваш найстарейший брат!”

       Тра-ля-ля, тра-ля-ля!

      Ми злапалі маскаля

Ах ти брудний нєданоску,

Ат тябя смарод і хмєль!

Ще раз злапім – пафарбуєм

В колір бєл-чарвона-бєл!

Ти ляці скарєй ат сюда,

Не пагань сієй краси,

Не ганьбі ти, маскаліще,

Бєларускіє ляси.

Шмат песень, жорсткага і інтэлектуальнага гумару сагрэлі сэрцы берасцейцаў ў гэты вечар! Спадзяюся будуць тыя, хто яшчэ пашкадуе, аб тым што не трапіл на гэты канцэрт!

0 Comments

Пакінуць адказ