Грамадства

Зрабіць цэнтр Берасця пешаходнай зонай?

“Дзедзіч” робіць вывады! Скончана апытанне “Зрабіць цэнтр Берасця пешаходнай зонай?”.

 Уважлівы чытач напэўна памятае, што яшчэ ўчора была на нашым сайце прапанова зрабіць цэнтр Берасця пешаходнай зонай. Ідэя на самай справе цікавая і актуальная, асабліва ў стане недахопу часу. Паспрабуйце толькі падлічыць колькі жыцця штодзённа можна страціць стоячы ў заторы, нават у такім невялікім горадзе як Берасце. Да таго ж, з раскладу выбіваецца грамадскі транспарт, адчуваюцца складанасці і з рухам аўтамабіляў спец. прызначэння, ад аператыўнасці якіх можа залежыць чыёсьці жыццё. Дык вось і цікавіліся мы вашымі меркаваннямі з гэтай нагоды.

Пытанне наша гучала так:

Ёсць ідэя зрабіць цэнтр Берасця пешаходнай зонай. Праезд – толькі тым, хто там жыве, і транспарту, што абслугоўвае прадпрыемствы. Па перыметры – вялікія паркоўкі.

І вось што мы атрымалі згодна вашаму галасаванню:

  • Я падтрымліваю54%, 93 галасоў
  • Я супраць24%, 41 галасоў
  • Лепей браць грошы за праезд праз цэнтральныя вуліцы16%, 28 галасоў

Гледзячы па ўсім, большасці берасцейцаў у той ці іншай ступені ідэя зрабіць цэнтр горада пешаходнай зонай прыйшлася даспадобы. Засталося толькі ўвасобіць ідэю ў канкрэтныя прапановы. Натуральна, неабходна пакінуць права праезда тым, хто жыве у гэтым раёне, аўтамабілям, якія абслугоўваць установы  і прадпрыемствы, аўтамабілям спецыяльных служб.

А вось усе іншыя ідэі па тым, як зрабіць цэнтр горада больш здаровым і бяспечным мы чакаем ад вас, шаноўныя чытачы, у каментарах да гэтага артыкулу.

0 Comments

Пакінуць адказ