Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі уклалі першыя генетычныя пашпарты для зуброў. Чакаецца, што ў бліжайшай будучыні такія дакументы з’явяцца ў кожнага зубра – з пашпартамі кантраляваць развіццё папуляцыі жывёл у нашай краіне будзе значна лягчэй.
Вучоныя ўжо даўно забеспакоены ростам захворвання зуброў, абумоўленным блізкароднаснымі скрыжаваннямі. Менавіта дзеля таго каб узмоцніць ды амаладзіць папуляцыю, прынята рашэнне прыбегчы да малекулярных метадаў і зрабіць ДНК-пашпартызацыю. На Беларусі, да рэчы, пражывае каля 860-ці зуброў. За апошнія 15 год колькасць гэтага выгляду жывёл узрасла ў 3 разы. Такіх вынікаў удалося дасягнуць дзякуючы рассяленню зуброў з Белавежскай пушчы ў іншыя рэгіёны краіны, што спрыяла стварэнню 9-ці вольнаіснуючых статкаў.
Прочитал статью и вспомнил – паспорт поменять уже надо…
Вот как полезно бывает новости читать!)))))))
точно!