Транспланталогія лічыцца цудам сучаснай медыцыны. Многія захворванні, якія раней пазбаўлялі надзеі на лячэнне, цяпер лечацца пры дапамозе перасадкі органаў. Аднак цяжкія шматгадзінныя аперацыі пакуль праводзяцца толькі ў Менску. Берасце можа стаць другім пасля сталіцы і першым сярод рэгіёнаў цэнтрам беларускай транспланталогіі. У абласной бальніцы ўжо вырашаецца пытанне па стварэнню такога аддзялення.
Тэма актыўна абмяркоўвалася падчас рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася на мінуўшым тыдні з удзелам міжнародных спецыялістаў. У якасці старшыні прысутнічаў дырэктар РНПЦ “Трансплантацыя органаў і тканей”, галоўны няштатны трансплантолаг РБ Алег Руммо і галоўны кардыяхірург рэспублікі прафесар Юрый Астроўскі. Медыкі адзначылі, што ў Берасці гаворка пакуль ідзе аб магчымасцях перасадкі толькі аднаго органа – ныркі.
Хлопцы, будзеце тырыць інфармацыю без спасылак – будзеце мець праблемы. “Корявый” (неточный) перевод с “Вечерки” не в счет.