5-ага снежня ў Берасці рок гурты выступілі супраць бытавога гвалту. Пры падтрымцы ААН прайшоў канцэрт “Больше ни звука” у Гарадскім Доме Культуры.
Акцыя супраць гвалту ў сям’і пракацілася па ўсім гарадам Беларусі і, канешне, закранула Берасце. У бясплатным канцэрце прынялі ўдзел не толькі берасцейскія гурты Smoking Barrel і Амерта,
а так сама хлопцы з Менску (гурт Relikt).
Акрамя рокавай музыкі слухачоў чакалі тэматычныя конкурсы і выступленне капітана міліцыі. Тэма бытавога гвалту не дастаткова прыемная, але, на жаль, актуальная ў сучасным грамадстве. Паглядзелі, абмеркавалі ды паслухалі прыемную музыку. Вялікі дзякуй за канцэрт арганізатарам, якія сабралі шмат народу, прыемна што ёсць неабыякавыя да праблемы гвалту ў сям’і людзі…(+ неабыякавыя да року)))