Зіма прыйшла не адна, а з цэлаю купай снега і што рабіць з сябрамі нашымі двухколымі? Амаль ўсе карыстальнікі хаваюць ровары на зіму і чакаюць пакуль растае снег і прыйдзе вясна. Але ровар – не бульба, а дарагі сэрцу сябар і зімаванне яго не прастое. Таму калі вы вырашылі захаваць яго да наступнага сезону – абавязкова азнаёмцеся з інструкцыяй правільнага захавання ровару.
Прыемна ведаць што знаходзяцца тыя, хто ігнаруе снежныя гурбы і працягвае перасоўванне на ровары))). Фаны горнага спорту не застаюцца марознымі днямі ў хаце, а сачыняюць новыя зімнія ровары! Напрыклад, ровар Ktrak спецыяльна прыстасаваны да снегу і льду.
Дарэчы кажучы, на гэтым тыдні Дзедзіч скончыў апытанне “Чаму Вы не карыстаецеся роварам?”. І вось што атрымалася ў берасцейцаў:
- Недастаткова веласцяжынак (26%, 53 галасоў)
- Недастаткова паркінгаў (24%, 49 галасоў)
- А я карыстаюся!!! (22%, 45 галасоў)
- Няма дзе захоўваць дома (22%, 45 галасоў)
- Баюся, што саб’юць (18%, 37 галасоў)
На жаль, дарогі Берасця і сапраўды непрыстасаваныя да роварыстаў(((. А вось захоўваць ровар дома можна(! ), нават прычапіўшы яго ў пакоі да сцяны, як модную дэталь інтэр’еру))) На вульцы слізка, беражыце сябе і рыхтуйце ровары да зімоўкі!