Зімой на ровары?

Зіма прыйшла не адна, а з цэлаю купай снега і што рабіць з сябрамі нашымі двухколымі? Амаль ўсе карыстальнікі хаваюць ровары на зіму і чакаюць пакуль растае снег і прыйдзе вясна. Але ровар – не бульба, а дарагі сэрцу сябар і зімаванне яго не прастое. Таму калі вы вырашылі захаваць яго да наступнага сезону – абавязкова азнаёмцеся з інструкцыяй правільнага захавання ровару.

Прыемна ведаць што знаходзяцца тыя, хто ігнаруе снежныя гурбы і працягвае перасоўванне на ровары))). Фаны горнага спорту не застаюцца марознымі днямі ў хаце, а сачыняюць новыя зімнія ровары! Напрыклад, ровар Ktrak спецыяльна прыстасаваны да снегу і льду.

Дарэчы кажучы, на гэтым тыдні Дзедзіч скончыў апытанне “Чаму Вы не карыстаецеся роварам?”. І вось што атрымалася ў берасцейцаў:

  • Недастаткова веласцяжынак (26%, 53 галасоў)
  • Недастаткова паркінгаў (24%, 49 галасоў)
  • А я карыстаюся!!! (22%, 45 галасоў)
  • Няма дзе захоўваць дома (22%, 45 галасоў)
  • Баюся, што саб’юць (18%, 37 галасоў)

На жаль, дарогі Берасця і сапраўды непрыстасаваныя да роварыстаў(((. А вось захоўваць ровар дома можна(! ), нават прычапіўшы яго ў пакоі да сцяны, як модную дэталь інтэр’еру))) На вульцы слізка, беражыце сябе і рыхтуйце ровары да зімоўкі!

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

1 дзень ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

5 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

5 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

5 дней ago