Валанцёры «Дзедзіча» маюць магчымасць пазнаёміцца з жыццём у розных краінах свету. І паколькі са сваімі паездкамі ў Польшчу мы нашым чытачам, мабыць, ужо надакучылі, то сёння прапануем вашай увазе падарожны дзённік Ліліі Казак, якая ў лістападзе наведала Швецыю, дзе прыняла ўдзел у адукацыйнай праграме для моладзі па праблемах фармавання і развіцця грамадзянскай супольнасці ў постсавецкіх краінах.
Субота, 27 лістапада
Пачну з аэрапорту ў Менску: туды я дабіралася разам з Юляй (сталічнай дзяўчынай з БНФ). Там амаль не было людзей, таму было неяк сумна. Калі пачалася рэгістрацыя, адразу неяк павесялела: усе закіпяшылі, забегалі. А ў зале чакання, у якую ты трапляеш пасля кантролю, было шмат іншаземцаў, і нам было цікава, адкуль яны ўзяліся, бо да гэтага з намі кантроль праходзіла чалавекі 4, а тут усе 30. Так і не зразумеўшы, мы пачалі гадаць, з якіх яны краін. Калі адгадалі усіх, трэба было ўжо ісці на пасадку.
Гэта быў першы раз, калі мы ляцелі. У Юлі ўсё прайшло як па масле, а вось я вельмі пужалася ўсяго, дакладней, мне было вельмі страшна знаходзіцца ў самалёце – мабыць таму, што я баюся ўсяго, што не разумею. Вось так да канца і не зразумела, як жа ж гэтая махіна ляціць. Акрамя таго ў мяне зацякла рука, і я яшчэ болей спужалася і не ведала што рабіць. А трэба было ўсяготолькі ўзяць віна ў сцюардэссы але гэта я зразумела толькі на зваротным шляху.
Потым мы апынуліся ў Вене і павольна так, фоткаючыся ўсюды, пайшлі шукаць рэгістрацыю свайго рэйса. Лепей бы мы яе не знайшлі, таму што на кантролі мяне ўсю распранулі))… (запішчала ў мяне шмат дзе)))). І яшчэ пасля таго, як дазволілі апрануцца, забралі ўсе шампуні, гелі і пенкі, без якіх я не магу жыць.
Праз гадзіну мы былі ў Стакгольме і зусім разгубіліся, калі зразумелі, што не бачым анікога, хто нас сустракае. Трохі пазней вырашылі патэлефанаваць… Нам не адказалі, і мы вырашылі, што мабыць мы самі павінны ехаць далей. Рабіць больш не было чаго, таму мы пайшлі шукаць аўтобус. І калі выйшлі да кас, то нарэшце ўбачылі злую (але яна усмяхалася) шведку – Эвеліну разам з нейкімі людзьмі. Гэта аказаліся нашы беларусы. Далей на таксі мы даехалі да вёскі – Одалгарден. Таксі каштавала 80 еўра, а ехалі мы хвілін 20.
У вёсцы нас сустрэлі Джесіка і Генрык, якія распавялі, што мы будзем рабіць зараз: пойдзем на рэцэпшн, возьмем ключы, паснедаем і заселімся у пакоі. І будзем чакаць братоўгрузінаў і азербайджанцаў, якія або спазняліся, або проста пазней за нас прыляталі…
Паколькі мы з Юляй былі ў Швецыі ўпершыню, нам усё спадабалася, а вось іншыя двое беларусаў, Ксенія і Павал, сапраўдныя аксакалы на міжнародных злётах, былі не ў сабе ад злосці на сябра, які завабіў іх на гэтую паездку паабяцаўшы, што яны будуць жыць у Стакгольме. А апынуліся мы ў вёсачцы, дзе няма нават крамы. Але не былі б мы беларусамі, каб не знайшлі каля нашых пакояў бясплатныя саўну ды салярый – хоць нейкая забава.
За сняданкам мы пасябравалі з Зіка – азербайджанцам, з якім потым мы і пайшлі у саўну. Астатнія неяк не так здружыліся з намі і пакуль што баяліся. Трэба, дарэчы, адзначыць, што кармілі нас проста надзвычай смачна!
Нядзеля, 28 лістапада
У 8 раніцы мы прачнуліся. У 900 паснедалі і ў 10 гадзін пайшлі на першыя заняткі. Уступнае слова было за Эвелінай (якая нас сустракала ў аэрапорце) і Генрыкам (Henrik Sundbom). Потым увесь гэты і наступны дні лекцыі выкладаў прафесар з Велікабрытаніі Dr.Nigel Ashford. Займаліся мы па яго кнізе «Прынцыпы для свабоднага грамадства».
У гэты ж дзень адбыліся прэзентацыі краін: Грузіі, Беларусі, Швецыі і Азербайджана. Больш за ўсіх спадабалася наша прэзентацыя: мабыць, таму, што предстаўляць нашу краіну выйшлі ўсе, хто прыехаў. І кожны выказаўся, было шмат пытанняў.
Пасля абеду да нас прыехала жанчына са шведскага парламенту – Ms. Cecilia Brinck і правяла заняткі па правах чалавека. Ні адзін урок не абыходзіўся без працы ў маленькіх групах, якія кожны раз складалі новыя людзі – так мы мелі магчымасць пазнаёміцца з кожым чалавекам бліжэй і нават потым чакалі: ну хто ж будзе ў групе? Ну хоць бы Зіка, ці Ціона… Вечарам нас чакала традыцыйная вячэра, пасля якой мы ледзьледзь дакаціліся да саўны і – спаць.
Гулялі ў мафію. Гульня з грузінамі – гэта наш любімы занятак, таму што ўвесь час мы ад смеху валяліся пад сталом. Гэта сапраўды вельмі весела.
Аўторак, 29.11.
Сёння з намі займаўся ўжо добра знаёмы Dr.Nigel Ashford, каго мы нават палюбілі за яго думкі – яны маглі вельмі хутка пачаць супярэчыць адна адной. Ён нават запісваў «новыя», якія супярэчаць ужо напісанным ім ў кнізе, каб потым перадрукаваць. Такім чынам, з намі займаўся сапраўдны філосаф.
Абмеркавалі праблемы прыватнай уласнасці, свабоду прадпрымальніцтва, свабоду ўвогуле. Шмат працавалі ў групах. Стаміліся, таму пасля саўны вельмі хутка заснулі.
Серада, 30.11.
Дзень пачаўся з паездкі у горад Упсалу.
Там мы пабачылі Кафедральны сабор, які з’яўляецца самым буйным храмам Паўночнай Еўропы, у ім каранавалі шведскіх каралёў. Пасля снедалі у рэстаранчыку, а потым мелі вольны час, каб пагуляць ці набыць нешта. (Нам далі грошы на ўласныя выдаткі, каля 10 еўра).
Назад ехалі ўжо разам з новай лектаршай –Ms.Christine Hanefalk, якая таксама працуе ў шведскім парламенце. На жаль, усе мы не памятаем, спадабалася нам яе выступленне ці не, таму што вельмі стаміліся ва Упсале. Нават праца ў групах праходзіла неяк не так: усе хацелі спаць, і гэта мы і абмяркоўвалі. Але адказваць на семінары ўсётакі прыйшлося, праўда, адказвала меншая палова, якая яшчэ адэкватна сябе адчувала.
Пасля перапынку на каву нас вырашылі дабіць і памянялі лектара на Dr. Mattias Lundback, які ведае ангельскі на маім узроўні – гаворыць не заўсёды так, як трэба. Пасля нам паказалі фільм, – амаль што ўсе прачнуліся, і было вырашана не разыходзіцца па групах, а абмяркоўваць разам.
Вечарам усё, як заўсёды – сауна, мафія, толькі трошачкі больш часу мы сядзелі, бо гэта быў апошні вечар.
Чацвер, 1.12.
Нас чакала апошняя лекцыя, якую вёў Генрык. На гэтым уроку кожны павінен быў адказаць на пытанні і сказаць увогуле свае думкі, свае пачуцці ад семінараў, запоўніць анкету. Калі чакалі аўтобус, абменьваліся адрасамі, калі ехалі ў аўтобусе – нацыянальнымі грашыма. Потым – развітанне ды самалёт, дзе мы гадалі, калі мы паедзем у Азербайджан ці Грузію. Зараз перапісваемся са сваімі новымі сябрамі ды сяброўкамі.