Пасміхайся :) за грошы

Успомніце, як часта вы, прабягаючы па мокрай вуліцы і намагаючыся утрымаць парасонік у руках, раптам спыняецеся насупраць яркай святочнай істоты, якая ўсміхаецца вам сонечнай вясновай усмешкай і суне нешта ў рукі. Каляровая паперка, якую вы несяцё да бліжэйшай урны, прапануе вам зайсці ў суседнюю краму атрымаць падарунак, даслаць СМС на нейкі нумар ці набыць чатыры тэлевізары, каб пяты атрымаць дарма.

– Кто возьмёт билетов пачку, тот получит…
– Водока-а-ачку!
Дыялог з папулярнага к/ф

Пра што гэта я? А я пра тое, чым звычайна займаюцца нашыя студэнткі ў вольны (ці не зусім) ад заняткаў час і як зарабляюць грошы. Рэкламныя акцыі – вельмі папулярная рэч сярод будучых маладых спецыялістак нашых ўніверсітэтаў, таму мы вырашылі заглянуць ў закуліснае жыццё гэтай прафесіі.

Сакрэт яе папулярнасці разгадаць не цяжка: працаваць трэба толькі некалькі гадзін у дзень, што дазваляе і на пары часам забягаць. Ды і асаблівай кваліфікацыі не патрабуецца – проста ўсміхайся шырэй. А заробак даволі прымальны – у сярэднім 2 даляры ў гадзіну. Многія прамоўтэры (а менавіта так называюцца гэтыя яркія прыгожыя істоты) адзначаюць, што акцыі – яшчэ і добрая магчымасць павысіць сваю камунікабельнасць.

Мець зносіны з людзьмі – справа не заўсёды прыемная. Многія (асабліва чамусьці маладыя жанчыны) вельмі негатыўна рэагуюць, калі ім надакучваюць на вуліцы. А некаторыя мужчыны, уражаныя ўвагай маладой прыгажуні, імкнуцца перайсці на іншую прыступку зносін. Ды і проста часам трапляюцца “городские сумасшедшие”.

Але цяжэй за ўсіх прыходзіцца тым, хто працуе на дэгустацыях прадуктаў харчавання ў краме. Увечары туды прыходзіць “на запраўку” пэўны кантынгент. А тут ім адразу – халяўная закуска. Асабліва калі прапануецца пакаштаваць не ёгурт або цукеркі, а, напрыклад, каўбасу. Ну а на дэгустацыі піва без падвоенай аховы не абыйсціся.

Для тых жа дзяўчын, хто хоча завесці новыя знаёмствы, прамоцыі не лепшае месца. Знаёміцца або проста размаўляць не па тэме з прахожымі строга забаронена.

Яшчэ адной з адмоўных рысаў, якую часта называюць нашыя прамоўтэркі, з’яўляецца тое, што з-за неабходнасці пастаянна ўсміхацца і гаварыць пачынаюць балець мышцы твару і горла.

Праца на рэкламных акцыях – справа збольшага студэнцкая: пасля заканчэння універа дзяўчыны звычайна кідаюць ёй займацца. Але пэўнага кар’ернага росту яна дасягнуць дазваляе: на філфаку, напрыклад, есць дзве студэнткі – Алеся і Віка, – якія ўжо паспелі стаць супервайзерамі, г.зн. яны падбіраюць прамоўтэраў на акцыі і каардынуюць іх працу. Таму менавіта філфак зараз складае большасць працоўнага калектыву рэкламнай кампаніі. Віка нават знайшла сабе жаніха з мэнэджэраў фірмы, якая замаўляла рэкламныя акцыі.

Але не кожная дзяўчына можа стаць прамоўтэрам. Галоўны крытэрый тут, вядома, знешнасць. Рост не можа быць занадта малы ці вялікі. Ну і, вядома, дзяўчына мусіць быць даволі прывабнай. Але занадта яркая прыгажосць не вітаецца – гэта адцягвае ўвагу. Таксама адцягваць увагу будзе незвычайная фрызура ці манікюр. Таму знешнасць павінна быць класічнай.

Юля, студэнтка, якая ўжо тры гады працуе на прамоцыях, так адказвае на пытанне, чаму яна абрала менавіта гэтую працу:

– Можна падумаць, у мяне такі вялікі выбар. Працу студэнтам (асабліва дзяўчынам) ніхто не прапануе. Я працавала на другім курсе у будатрадзе, але гэта цяжка і фізічна і псіхалагічна. Не вельмі прыемна, калі табой кіруе нейкая нецвярозая жанчына з цяжкім лёсам і дзевяццю класамі адукацыі. Акцыі для мяне – адзіная магчымасць зарабіць.

Таму можна падзякаваць надакучлівай рэкламе хаця б за тое, што яна корміць цвет нашай нацыі – студэнцтва.

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago