Хоць студэнцкае каханне і адрозніваецца сваім сентыменталізмам, яно не абмяжоўваецца аднымі платанічнымі пачуццямі. Хіба ні ў кожнай пары закаханых аднойчы паўставала пытанне: дзе можна надацца чарам кахання? А ў кагосьці гэтае пытанне перарасло ў сталую праблему.
Сапраўды, у студэнцкія гады, калі жаданні ніяк не стасуюцца з магчымасцямі, калі прыглушыць усплеск гармонаў і прыродныя інстынкты амаль немагчыма, прыходзіцца ўключаць свае ўяўленне.
1. Інтэрнат. Калі хто-небудзь з вас мае прытулак у інтэрнаце, можаце лічыць, што вам пашчасціла. Канешне, тут ёсць свае цяжкасці. Кім толькі не даводзіцца быць, каб прабрацца у пакой да свайго каханага: і стрыечнай сястрой, і сяброукай з Амерыкі, і дзяўчынай Галяй з 346 пакою.
Кожны раз прыходзілася нешта прыдумляць і выкручвацца (напрыклад, нацягваць на вочы шапку-ушанку, калі на вуліцы ўжо +10) ці проста ўпрошваць цёцечак-вахторак. Ды не адна бутэлька піва была падорана хлопчыкам з пакою, за тое, што ім прыходзілася бавіць час у чыталцы…
Мінус – сэкс у інтэрнаце можа бракаваць на рамантыку, асабліва, калі пад дзвярыма енчыць сусед па пакоі, якому надакучыла ўжо чакаць.
2. Гатэль. Зразумела, што кожны дзень ніводны студэнт здымаць гатэль дазволіць сябе не можа. Але ў пэўных выпадках (напрыклад, на 200-ы дзень ад вашага першага пацалунку), не наведаўшы два разы кавярню, на сэканомленыя грошы можна дазволіць сабе гадзіны шчасця.
З гэтай нагоды магу параіць рамантычную вандроўку ў які-небудзь беларускі горад. Не абавязкова ехаць за мяжу, у Венецыю ці Парыж, каб акунуцца з галавой у рамантычны асяродак. Рамантыка павінна быць у вашых сэрцах.
Вяртаючыся да рэчаіснасці, хачу паведаміць, што знятая на суткі кватэра ў Магілёве каштавала нам 50 тыс. руб., а гатэль “Дзвіна” ў Віцебску абышоўся кожнаму па 16 тыс. Не 5 зорак, канешне, але ссунутыя разам два ложкі ды тэлевізар, уключаны на поўную гучнасць, каб асабліва не засмучаць астатніх наведвальнікаў, дапамаглі ажыццявіць усе нашыя жаданні.
3. Цягнік. У рамантычную вандроўку раю выпраўляцца на цягніку: адносна танна, і адкрываецца новая прастора для вашага кахання. Калі вы едзеце ўначы, а спаць студэнты ноччу не прывыклі, можна паразгадваць крыжаванку ці пагуляць у гарады, але гэта не наш метад…
Ідэальны варыянт, калі вы знаходзіцеся ўдваіх у плацкартным адсеку (пра купэ мы не гаворым, бо гэта не па-студэнцку), ну а калі побач з вамі зацікаўленыя суседзі, то прыйдзецца чакаць да позняй ночы, калі нават самы ўпарты дзядзечка будзе мірна пахрапваць. Адзінае, што цягнік нават ноччу будзе спыняцца на станцыях, і новыя пасажыры будуць спыняць свой скептычны позірк на вашым “любоўным гняздзечку”.
4. Кінатэатр. Ну, гэтае месца ўжо стала сакральным для многіх студэнтаў. Тут прызначаюць спатканні, сюды ходзяць сагрэцца, паглядзець новы блокбастэр ці папіць піва. А вось мы прыйшлі не за гэтым, ці, можа, за гэтым, а потым неяк атрымалася… Карацей, для сэкса не варта ісці у вялікія кінатэатры, на самы папулярны сеанс ды яшчэ на прэм’еру фільма.
Трэба выбраць маленькі кінатэатрык, фільм, які паказваюць другі месяц ды сеанс з раніцы ці ў абед. Нават калі акрамя вас у залі знаходзіцца пару гледачоў, сцэны з фільму будуць адцягваць іх увагу. І яшчэ: азірніцеся навокал, ці няма дзе бабулькі-назіральшчыцы. Ну а далей… практыкуйце новыя позы.
5. Прыбіральня. Вы думаеце, такое паказваюць толькі ў кіно, а на практыцы такое ажыццявіць складана, ды беларускія прыбіральні не надта прыстасаваныя для заняткаў каханнем? Спяшаюся развеяць вашыя міфы. Апошнім часам у горадзе з’явілася мноства ўтульных кафэшак, дзе прыбіральні вызначаюцца прыгожым інтэр’ерам.
Але тут таксама існуе шмат нюансаў. Важна, каб вас ніхто не заўважыў, бо набярэцеся праблем з адміністрацыяй. Тут як пашанцуе: або лекцыя на тэму “Што трэба рабіць у прыбіральнях”, або штраф за “разлаганне грамадскіх нораваў”.
6. Ліфт. Разглядаць яго мы прывыклі як сродак перамяшчэння паміж паверхамі, але ва ўмовах вострага недахопу памяшкання можна выкарыстоўваць у іншай якасці. Зноў-такі, лепш выбраць час, калі асноўныя масы народу спяць.
Ды і ліфт лепш каб быў новы і прасторны. Пад усімі гузікамі знаходзіцца чароўны гузік “Стоп”, націснуўшы які, вы пазбавіцеся турбаванняў іншымі пасажырамі.
Мінус – ёсць рызыка захруснуць, калі вы будзеце занадта інтэнсіўна рухацца, выконваючы цуды акрабатыкі, ці проста ў хваляванні пераблытаеце гузікі. Але правесці пару гадзін з любімым чалавекам толькі ў радасць. Галоўнае, каб вы не хварэлі на клаустрафобію.
7. Басейн. Нават калі вы не аматар спорту, а паход у басейн апошнім разам быў у 3 класе, настойліва рэкамендую схадзіць туды са сваім любімым чалавекам. Канешне, вам можа не пашчасціць, і вы натрапіце на процьму сварлівых жанчын, але, калі прыйсці туды да абеду, людзей звычайна няшмат.
Немагчыма перадаць адчуванні, якія ўзнікаюць у момант дакранання двух мокрых целаў. І толькі ў басейне дзяўчына папросту можа насіць на руках свайго хлопца.
8. Універ. Аказваецца, ва ўніверы можна не толькі вучыцца, а парты ў аўдыторыях прызначаны не толькі для захоўвання шпор. Звычайна універсітэты адчыненыя да самага позняга вечара (курсы, рэпетыцыі і т.д.), а ў гэты час, калі старанна пашукаць, можна знайсці пустынныя аўдыторыі, дзе вашаму інтыму ніхто не перашкодзіць. Парада: святло лепш не запальваць, каб не прыцягваць непатрэбную ўвагу.
9. Кабінкі для пераапранання. Прагульваецеся вы са сваім каханым па крамах… Ну, саўковыя магазіны абутку не лічацца. Дык вось, прагульваецеся вы па прыгожым гандлёвым цэнтры, зазіраеце ў краму бялізны, бярэце прымерыць які-небудзь жаночы камплект… Галоўнае, каб кабінка была прасторная і знаходзілася не перад носам у астатніх пакупнікоў. Ёсць крамы, дзе прымеркавыя размяшчаюцца адасоблена і іх шмат. Гэта важна, каб не ствараць чаргу.
10. Грамадскі транспарт. Варыянт для самых адчайных і рызыкоўных. Калі вы хочаце адчуць сапраўдны экстрым, можам прапанаваць вам сэкс у вагоне метро. У прынцыпе, можна знайсці час, калі ў вагоне нікога не будзе, ці ў тралейбусе да канцавога прыпынку едзеце толькі вы ўдваіх. Так што, каб удыхнуць свежасць у вашыя адносіны, можаце паспрабаваць.
Галоўнае, сябры мае, уключайце сваю фантазію, дадавайце каларыт у вашае штодзённае жыццё, і ведайце, што сэкс паляпшае не толькі вашую імунную сістэму, кровазварот і колер твару, але падымае настрой і павялічвае жыццёвы тонус.
Павел Біланус
Фота: http://photoclub.by
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…